Тэатр з Варшавы ў Быхаве

Да быхаўчан завітаў калектыў, які пазнаёміў гараджан з тэатрам лялек для дарослых. Гэта славутая ў Еўропе акцёрская асацыяцыя “Унія Тэатр Немагчымы” з Польшчы.

Палякі наведалі наш горад у межах Міжнароднага фестывалю тэатра лялек і анімацыйных фільмаў для дарослых “Лялька таксама чалавек”. Гэты фэст вандруе па свеце ўжо восьмы год —фэст, які аб’ядноўвае тэатр, анімацыю і хоча даказаць, што гэтыя два віды мастацтва могуць быць не толькі “дзіцячымі”.

НА ЗДЫМКУ: кінамеханік аддзела кінавідеамерапрыемстваў Людміла Сцяпанава і намеснік дырэктара па ківідеамерапрыемтвам ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна” Анатоль Саветнікаў (абодва у цэнтры) з польскімі акцёрамі
НА ЗДЫМКУ: кінамеханік аддзела кінавідеамерапрыемстваў Людміла Сцяпанава і намеснік дырэктара па ківідеамерапрыемтвам ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна” Анатоль Саветнікаў (абодва у цэнтры) з польскімі акцёрамі

Шкада, але госці прыехалі да нас толькі на адзін дзень. На сцэне Дома культуры мікрараёна Быхаў-1 гледачы ўбачылі спектакль-імпрэсію па п’есе Збігнева Герберта “Другі пакой”. Праваблівала тое, что адыгралі яго акцёры з Варшавы на беларускай мове. Дыялогі гучалі нібыта на фоне карцін. На сцэне – павялічаныя да іх памераў фотаздымкі.

Польскі тэатр незвычайны яшчэ тым, што ён не развітваецца з гледачамі адразу пасля спектакля. Наведвальнікаў запрашаюць таксама на паказ анімацыйных фільмаў. І казка для дарослых пра-цягваецца.

Для аматараў тэатра госці падрыхтавалі прагляд фільмаў студыі “Се-ма-фор” – самай старэйшай і вядомай у Польшчы, якая атры-мала два анімацыйных “Оскары”, і “Серафіньскі”, з якой супрацоўнічаюць самыя таленавітыя аўтары.

Як паведаміў дырэктар, рэжысёр і сузаснавальнік “Уніі Тэатр Немагчымы” Марэк Хадачыньскі, фестываль “Лялька таксама чалавек” фінансуе гарвыканкам Варшавы. Часам сродкі выдаткоўваюць Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы іншыя ўплывовыя структуры.

З 2006 года, калі нарадзіўся фестываль, у ім паўдзельнічалі тэатральныя калектывы прыкладна з 50 краін, у тым ліку і Беларусі. Спектаклі з усяго свету ацэньвае міжнароднае журы.

Наконт беларускай мовы ў спектаклі “Другі пакой” рэжысёр і актрыса тэатра Дарота Ганна Донбэк патлумачыла, што “…калектыў іграе на розных мовах. Мы адкрыта не кантактуем з гледачамі. Можам нават папрасіць дапамогі акцёраў той краіны, якую наведваем”.

“Унія Немагчымы тэатр” — акцёрская асацыяцыя, якая спалучае разнастайныя жанры. У яе таксама ўваходзяць мастацкія майстэрні, яна займаецца арганізацыяй канцэртаў класічнай музыкі.

З Быхава польскі тэатр лялек накіраваўся ў абласны цэнтр.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем