Невядомы класiк: Восенню 1935-га Янка Купала наведаў Славакію

Невядомы класiк: Восенню 1935-га Янка Купала наведаў Славакію

Восенню 1935 года Янка Купала ў складзе дэлегацыі савецкіх пісьменнікаў і журналістаў наведаў Славакію. Пра гэты гістарычны візіт, як яго тады называлі, мы амаль не ведалі

Кніга ад пасла

Нам вельмі дорага і значна ўсё, што датычыць Янкі Купалы. Кожная падзея, нават кожны

На набярэжнай Дуная
На набярэжнай Дуная

эпізод з яго жыцця паўней і прывабней раскрывае вобраз славутага беларускага песняра. Тое, пра што хачу распавесці, таксама надзвычай цікава, канешне, яшчэ і таму, што амаль невядома шырокай грамадскасці нашай краіны.

Нядаўна мяне запрасілі ў славацкую амбасаду ў Мінску. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Марыян Сэрватка зацікавіўся лёсам свайго суайчынніка Юліуса Багумела, пра якога я расказаў. У час вайны Юліус перайшоў да беларускіх партызан, каб разам змагацца з гітлераўцамі. Ён загінуў у баі на тэрыторыі Любанскага раёна, тут і пахаваны. Зараз на знакамітым востраве Зыслаў велічны мемарыял, на пліце выбіта і прозвішча мужнага славацкага патрыёта Юліуса Багумела.

Пасол Марыян Сэрватка пры нашай сустрэчы ўручыў мне кнігу і ўзрушана сказаў:

— Пра Янку Купалу. Аказваецца, у 1935 годзе ён падарожнічаў па Славакіі, але ж цяпер пра тое чамусьці забыліся. Тут усё напісана падрабязна і вельмі цікава.

Кніга так і называецца: «Янка Купала ў Славакіі». Я перачытаў яе некалькі разоў, бо і для мяне гэтая падзея з біяграфіі нашага народнага паэта стала нечаканым і хвалюючым адкрыццём. Скажам адразу шчырае дзякуй аўтару Міколу Трусу, загадчыку кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дацэнту, за няпростыя росшукі і глыбокае даследаванне гэтай важнай для нас тэмы. У кнізе раскрываюцца невядомыя старонкі жыцця Янкі Купалы — некалькі дзён падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года.

Беспрэцэдэнтная падзея

Вельмі пранікнёнае ўступнае слова да кнігі пасла Марыяна Сэрваткі. Ён называе той візіт гістарычным. Нягледзячы на тое, піша высокі дыпламат, што ў сучаснасці вельмі цяжка прапанаваць штосьці новае з біяграфіі літаратурных класікаў, кніга «Янка Купала ў Славакіі» можа даць новыя кірункі ў даследаванні творчасці беларускага волата. Размова ідзе пра новыя факты культурнага супрацоўніцтва, якія пацверджаны дакументальнымі матэрыяламі. Таму выданне з’яўляецца беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі беларускай літаратурнай навукі. Пасол падкрэслівае, што сёння, у XXI стагоддзі, у час, калі свет паменшыўся, калі ўсё блізка, а ў нас ёсць шмат інфармацыі, узнікае новы парадокс: мы мала ведаем адзін пра аднаго. У большасці пра малыя народы, малыя славянскія народы, якія ўнеслі вялікі ўклад у еўрапейскую і сусветную культуру.

Ну што ж, тут Марыян Сэрватка выступае не толькі як дыпламат, але і як добры знаўца літаратуры. Бо ён філолаг па адукацыі, доктар філасофіі, кандыдат навук.

Мікола Трус слушна заўважае, што ў мацерыковым абсягу тэм і праблем замежныя паездкі песняра займаюць асобае месца. Яны не заўсёды фіксуюцца ў творчасці, але гэта цікавы і недастаткова даследаваны пласт нашай дыпламатыі. Такія візіты прэзентавалі маладую Беларусь, яны замацаваны поціскамі рук класіка беларускай літаратуры і вядучых мастакоў слова іншанацыянальных літаратур. За апошнія гады падобныя тэмы, думаецца, сталі надзвычай актуальнымі для нашай незалежнай краіны.

Аўтару кнігі адкрыўся цэлы масіў новай інфармацыі ў час адной навуковай камандзіроўкі ў Браціславу, якая стала зыходным пунктам скрупулёзнай працы з фондамі бібліятэк і архіваў.

Невялічкі дзённік жыцця песняра

Янка Купала выступіў адным з ініцыятараў стварэння ў 1926 годзе таварыства культурных сувязей савецкай Беларусі з заграніцай. Таму і заканамерна, што ён быў у складзе той самай дэлегацыі, якая выязджала ў Чэхаславакію. У яе ўваходзілі асобы, якія вызначалі аблічча рускай, украінскай, беларускай літаратуры, напрыклад, Аляксей Талстой, Аляксандр Фадзееў, Ганна Караваева і іншыя.

Праграма візіту была вельмі насычанай. Акрамя Браціславы дэлегацыя наведала Святы Юр, Модру, Пешцяны, населеныя пункты ў Высокіх Татрах. Пералік знаёмых Янкі Купалы пры гэтым можа быць прадстаўлены шэрагам імёнаў адметных славацкіх пісьменнікаў таго часу: Ганы Грэгаравай, Элы Шандара, Янкі Алексы, Гейзы Вамаша і іншых.

Як жа прымала Славакія знакамітых гасцей? Дзе быў, што бачыў, з кім сустракаўся і меў гутарку наш паэт? Што пісалі пра яго мясцовыя газеты? Спынімся толькі на самым адметным.

Кожная сустрэча, імпрэза падрабязна апісвалася ў перыядычных выданнях. Славацкія журналісты, надаючы вялікае значэнне візіту, па сутнасці, склалі падрабязны дзённік жыцця беларускага песняра ў Славакіі на працягу двух тыдняў.

Урачыстая сустрэча вечарам 15 кастрычніка на вакзале ў Браціславе. «Будзьце ў нас, у Славакіі, дарагімі гасцямі», — віталі дэлегацыю гаспадары.

Ганна Караваева адзначала, што ў час гэтай паездкі Янка Купала быў вельмі засмучаны, выглядаў надта засяроджана. Такі стан паэта яна тлумачыла трывогай перад фашысцкай пагрозай, той атмасферай напружанасці і чакання, якой тады поўнілася грамадства ўсіх еўрапейскіх краін.

Што ж засмучала тады чуйную душу паэта? Сёння можна толькі здагадвацца. Ці хваляваў яго неспакой за мір? Ці вярэдзіла рана 1930 года, калі пасля допытаў паэт зрабіў спробу самагубства? Відаць, нямала было ў яго сумных высноў, калі бачыў еўрапейскае замежжа і параўноўваў з тым, што было тады на радзіме. Пэўна, што і на падушках шыкоўных гатэляў паэту сніліся «сны аб Беларусі».

Славацкія газеты, прадстаўляючы Янку Купалу як аднаго з членаў дэлегацыі, часам называлі яго ў духу славацкай гістарычнай традыцыі — беларускі будзіцель. Што ж, ёсць тут пэўны сімвал. Пагасцяваўшы ў Святым Юры і Модры, савецкія журналісты і пісьменнікі прыбылі ў Пешцяны. Мясцовая газета пісала з такой нагоды: «Дзе толькі маглі гасцей заўважыць, радасна іх віталі… Аб 11-й гадзіне ночы моладзь разбягалася па горадзе, каб сабраць для гасцей некалькі памятак ад пешцянскага пралетарыяту».

Славакі надавалі візіту дэлегацыі савецкіх пісьменнікаў і журналістаў вельмі важнае, сапраўды гістарычнае значэнне, з поўнай падставай сцвярджае аўтар.

Вельмі цікавыя згадкі

Трэба сказаць, што знаёмствы Янкі Купалы і іншых прадстаўнікоў дэлегацыі з творчай інтэлігенцыяй Славакіі пакінулі розныя сляды. Відавочны дзяржаўны характар візіту. Ды і вядомая сціпласць і некаторая замкнёнасць характару самога Я. Купалы, думаецца, адыгралі не апошнюю ролю.

Цікавым выключэннем на агульным фоне з’яўляюцца стасункі беларускага песняра з сям’ёй Шандараў: пісьменнікам Элам Шандарам, яго жонкай Вольгай і дачкой, таксама Вольгай. Гэтае знаёмства, дакладней яго рэтраспектыўнае асвятленне самімі ўдзельнікамі тых падзей, мела працяг у 1945 годзе на старонках часопіса «Браціслава — Масква», які рэдагаваў Э. Шандар. Знакава ўжо тое, падкрэслівае Мікола Трус, што менавіта ў № 1 гэтага выдання змешчаны артыкул пра Янку Купалу.

Вольга Кухтава (Шандарава-малодшая) данесла да нас цікавыя згадкі пра падзеі кастрычніка 1935 года.

Толькі некалькі ўзгаданых В. Кухтавай эпізодаў таго мінулага. Трапна яна малюе партрэт нашага песняра: «Гэта быў мужчына знешне элегантны і ў манерах з відавочнай інтэлі-гентнасцю, далікатнасцю… Выгляд у яго спакойны, але нейкі сумны. Пры сустрэчы, размове паводзіў сябе асцярожна…»

Добра запомніліся ёй абставіны знаёмства з песняром у Браціславе 15 кастрычніка 1935 г. Э. Шандар і Я. Купала абмяркоўвалі жыццё «тут і там». Вялі працяглую і зацікаўленую размову, а потым пайшлі прагуляцца. «Увесь гэты час я стаяла перад тэатрам, на плошчы Гнездаслава, чакала бацьку. І ён падышоў да мяне разам з Янкам Купалам. Тады бацька нас і пазнаёміў. Паколькі Купала быў першым беларусам, якога я ўбачыла, у мяне вырвалася фраза: «Я думала, што ўсе беларусы белавалосыя». І ў Купалы, і ў бацькі гэта выклікала смех».

У 1963 годзе В. Шандарава даслала ў музей Янкі Купалы свае ўспаміны. Вось надзвычай важны для нас урывак з іх: «Янка Купала ў час свайго знаходжання ў Браціславе праяўляў вялікі інтарэс да ўсяго навокал, цікавіўся нашым старадаўнім горадам, яго культурай і славутасцямі, але найбольш яго цікавілі людзі, іх жыццё. Дзякуючы таму, што славацкая мова даволі блізкая, ён лёгка паразумеўся з нашымі людзьмі». І радкі, прасякнутыя смуткам: «Нас вельмі засмуціла вестка пра смерць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Так і не давялося ў жыцці больш сустрэцца з цудоўным чалавекам, сябрам нашай краіны, але спраўдзілася наша агульная мара пра вечную дружбу нашых народаў у барацьбе за мір… Гонар працы народнага паэта Янкі Купалы, дарагая мне памяць пра яго».

Пытаюся ў Міколы Труса, што ён адчуваў, калі даследаваў тыя невядомыя абставіны з жыцця Янкі Купалы.

— Улучанасць у літаратурны працэс, — адказвае. — Бо адна справа, калі ты чытач. І зусім іншая, калі трымаеш надзвычай каштоўныя дакументы ў руках і разумееш, што ўпершыню адкрываеш нешта вельмі цікавае і важнае і далей нясеш людзям. Такія моманты — самыя шчаслівыя ў жыцці даследчыка. Бо цяпер знайсці нешта новае з жыцця Янкі Купалы і Якуба Коласа вельмі складана. І чым больш аддаляюцца ў часе ад нас нашы славутыя песняры, тым больш важкія такія творчыя знаходкі.

respublika.info

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Лукашенко перед делегатами ВНС – полная версия

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Очень важно сейчас не разрушить наше единство”. Первые слова Лукашенко в должности председателя ВНС

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко на ВНС: мы должны быть сильными, время выбрало нас

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: если не хотим сидеть в окопах, должны работать, в Год качества – сделать невозможное

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: чтобы сохранить статус сильной нации, белорусам надо становиться еще сильнее

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко: Беларусь и Россия – образец союза суверенных народов

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: попытки раздавить русских и белорусов мотивировали нас на восстановление былой мощи

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

24 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024