Ушанавалі калегу Алену Серадзіну

Ушанавалі калегу Алену Серадзіну

У чытальнай зале Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўшанаванне з нагоды юбілею старшыні прафсаюзнага камітэта аддзела культуры райвыканкама, галоўнага бібліёграфа аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Алены Віктараўны Серадзіной. 

юбилей

Тамара Сямёнава, якая часова выконвае абавязкі начальніка адзела культуры райвыканкама, па добрай традыцыі першай  павіншавала Алену Віктараўну  і  ўручыла ёй за творчую актыўнасць, шматгадовую дабрасумленную працу і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Ганаровую грамату.

Віншаванні таксама прагучалі ад дырэктара бібліятэчнай сеткі Наталлі Корза, старшыні райкама прафсаюза работнікаў культуры Наталлі Абросімавай. Апошняя ўручыла юбілярцы ад прэзідыума Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры ганаровую грамату за актыўную дзейнасць па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.

Прыйшоў павіншаваць Алену Віктараўну галоўны радактар раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя” Мікола Леўчанка, з якім яна плённа супрацоўнічае ўжо 35 гадоў — роўна столькі колькі прысвяціла сябе Алена Віктараўна працы ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэцы. Мікола Уладзіміравіч зачытаў ўласнага сачынення верш “Юбілейны шарж”, які прысвяціў менавіта юбілярцы і падарыў адну з  сваіх кніг.

Прыемна і тое, что павіншаваць Алену Віктараўну з юбілеем і пажадаць усяго найлепшага прыйшлі таксама  кіраўнікі структурных падраздзяленняў аддзела культуры райвыканкама. Калегі ў адрас Алены Віктараўны сказалі шмат цёплых і шчырых слоў падзякі, пажаданняў як і раней працягваць сваю карысную і плённую дзейнасць у сценах цэнтральнай бібліятэкі.

Алена СІДАРЭНКА,
бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Законопроект о платформенной экономике: новые правила онлайн-торговли

11 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как не стать жертвой мошенников при онлайн-покупках: советы МАРТ и МНС

11 июня 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 11 июня

11 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Результаты ЦТ: когда появятся баллы по профильным предметам и языкам

10 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Услуга дневного присмотра для пожилых и инвалидов: условия и оформление

10 июня 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Защита велосипеда и дачного имущества от краж: советы МВД Беларуси

10 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем