Гісторыка-краязнаўчы музей Баркалабаўскай школы працягвае летапіс

Нядаўна праз інтэрнэт даведаўся аб незвычайнай ўзнагародзе, якой удастояны гісторыка-краязнаўчы музей Баркалабаўскай сярэдняй школы.

imagesНяўмольна ідзе час. З кожным годам змяншаецца колькасць удзельнікаў і сведак Вялікай Айчынай вайны, тых, хто перажыў страшэнныя жахі фашысцкага нашэсця, здзейсніў бессмяротны подзвіг – вызваліў народы ўсяго свету ад фашысцкага заняволення. Падрастае новае пакаленне, якое не бачыла пераможнага поступу савецкага народа: першых пяцігодак, якія забяспечылі ва ўмовах эвакуацыі ў другой палове вайны паўтараразовую перавагу над Германіяй у выпуску зброі, пакаленне, якое не радавалася першым у свеце палётам Юрыя Гагарына ў космас, не марыла аб светлым будучым, узводзячы будоўлі камунізму ў Сібіры і па ўсёй краіне. Моладзь павінна ведаць, які грандыёзны подзвіг здзейсніў наш народ на працягу 20 стагоддзя, каму мы абавязаны жыццём.

Здзіўляюць іншы раз факты пераробкі нашай далёкай і блізкай гісторыі, скажэнні гістарычнай праўды, замоўчванне агульнавядомых фактаў. Ставячы на першае месца негатыўныя з’явы ў жыцці Савецкага Саюза (неапраўданыя рэпрэсіі, ганенні на рэлігію і інш), некаторыя гісторыкі зняважліва паказваюць бальшавікоў, камунараў, камуністаў, забываючы, што яны, ахвяруючы сваім жыццём, прывялі наш народ да Вялікай Перамогі.

Кожнае слова ўспамінаў і сведак Вялікай Айчынай вайны і мірных здзяйсненняў нашага народа для маладога пакалення ўяўляе найвялікшую каштоўнасць — садзейнічае праўдзіваму ўспрыйманню гісторыі. Без захавання гістарычнай спадчыны не можа быць будучыні.

Гісторыка-краязнаўчы музей Баркалабаўскай сярэдняй школы валодае вялізным набыткам, які прынеслі школе юныя краязнаўцы пад кіраўніцтвам Ганны Куляшовай. Яны адшукалі больш за 40 адрасоў воінаў 110-й Верхнедняпроўскай стралковай дывізіі, якая ў 1943-44 гг. вяла жорсткія баі з фашыстамі ў в. Смаліца, на Лудчыцкай вышыні, на р. Проня, 27 чэрвеня 1944 г. фарсіравала р. Днепр, вызваліла паўночную частку Быхаўскага раёна і вёску Баркалабава. З 1980 г. мінулага стагоддзя і да 2006 года з імі вялася ажыўленая перапіска, некаторыя прыслалі па некалькі пісем.

Праведзена некалькі сустрэч: з камандзірам 110-й дывізіі генерал-маёрам у адстаўцы С. М. Тарасавым, былымі воінамі гэтай дывізіі Г. Ф. Еўдакімавым і В. Ф. Кавалёвым. Назапашаны ўнікальны матэрыял аб дывізіі і яе воінах. Аформлены альбомы і стэнды, для якіх зроблена 60 фатаграфій аднолькавых памераў.

Не менш каштоўнымі з’яўляюцца матэрыялы аб незабыўных подзвігах вёскі-партызанкі Сарочына і яе загадкавым выратаванні ад знішчэння.

Гісторыка-краязнаўчы музей з’яўляецца выдатным помнікам і ўсім мясцовым абаронцам Радзімы, воінам вызваліцелям.

Музей утрымлівае яшчэ адзін набытак школы: шматлікія матэрыялы, пацвярджаючыя асобую роль в. Баркалабава ў гісторыі. Яна абараніла праваслаўе і беларускасць у Прыдняпроўскім краі, тут з’явіліся першыя парасткі беларускага пісьменства.

Краязнаўчая работа ў Баркалабаўскай школе была даведзена да такога ўзроўню, што яе заўважылі ў вобласці і рэспубліцы. Ганна Куляшова і гурток “Музейная справа”, якім яна кіравала, атрымалі парадку 10-ці Ганаровых грамат і Дыпломаў за прызавыя месцы ў вобласці і рэспубліцы.

Работа музея па захаванню памяці аб удзельніках Вялікай Айчынай вайны была настолькі значнай, што кіраўнік музея атрымала надзвычай высокую ўзнагароду: біяграфія Ганны Куляшовай была змешчана ў Міжнароднай энцыклапедыі “Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2005 г.” сярод 2000 ветэранаў вайны і працы да 60-годдзя Вялікай Перамогі.

Гісторыка-краязнаўчы музей Баркалабаўскай СШ быў занесены ў кнігу лепшых музеяў Магілеўскай вобласці.

Краязнаўчая работа выклікае цікавасць да мінуўшчыны сваёй малай Радзімы, багатай на таленавітых, яркіх і выдатных людзей, якіх кожны жыхар павінен ведаць, што дазваляе бязмежна ганарыцца родным краем, любімай Беларуссю, выхоўвае патрыятычныя пачуцці.

Невыпадкова, што сярод былых выпускнікоў Баркалабаўскай сярэдняй школы самай распаўсюджанай прафесіяй з’яўляецца прафесія абаронца Радзімы і правапарадку. Нашы выпускнікі – афіцэры высокіх званняў – падпалкоўнікі, палкоўнікі і нават два генералы — М.І. Лявіцкі і А.Н. Стральцоў, а таксама галоўны інжынер НДІ вылічальных і электронных машын Камітэта абароны Г.Я. Халькоў.

Асаблівай павагай быхаўчан карыстаецца самаахвярная служба палкоўніка Унутраных войскаў у адстаўцы Аляксандра Захарэвіча, які цяпер плённа кіруе перадавым у раёне і лепшым у рэспубліцы прадпрыемствам “Агралінк”.

Падобныя прыклады можна прыводзіць бясконца – школа выхавала пакаленне патрыётаў свайго краю і Радзімы. Нашы былыя выпускнікі – таленавітыя і паспяховыя навукоўцы, журналісты, педагогі, урачы, інжынеры, эканамісты, заатэхнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў і інш. Усе яны самааддана працуюць у розных кутках краіны, бязмежна любяць і шануюць свой родны Баркалабаўскі край, чароўную яго прыроду, апяваюць у сваіх выдатных вершах Галіна Клімава, Вячэслаў Верлін, называюць яго святым месцам.

Магутны выхаваўчы патэнцыял музея не павінен застацца незаўважаным. Абнадзейвае звяртанне сучасных актывістаў гуртка “Музейная справа”, якім кіруе Алесь Сакалоў, да ранейшай перапіскі з воінамі-вызваліцелямі.

Ёсць прапанова мясцовым журналістам і пісьменнікам напісаць кнігу аб баях 110-й Вернедняпроўскай стралковай дывізіі за вызваленне Быхаўшчыны і яе героях, як гэта зрабілі аб сямі разведчыках-партызанах у Ісканскай базавай школе са знойдзенным сшыткам.
Музей павінен жыць, а летапіс — працягвацца.
Віктар КУЛЯШОЎ,  в. Залахвенне.

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Лукашенко перед делегатами ВНС – полная версия

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Очень важно сейчас не разрушить наше единство”. Первые слова Лукашенко в должности председателя ВНС

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко на ВНС: мы должны быть сильными, время выбрало нас

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: если не хотим сидеть в окопах, должны работать, в Год качества – сделать невозможное

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: чтобы сохранить статус сильной нации, белорусам надо становиться еще сильнее

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко: Беларусь и Россия – образец союза суверенных народов

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: попытки раздавить русских и белорусов мотивировали нас на восстановление былой мощи

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

24 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024