Чарговое пасяджэнне абласнога штаба па падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства прайшло ў Быхаве

Напрыканцы мінулага працоўнага тыдня прайшло чарговое пасяджэнне абласнога штаба па падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства ў Быхаве 1 верасня сёлятнега года, якое вёў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Чорны.

indexПерад пачаткам работы кіраўнікі абласных і раённых службаў, маючых прамое дачынне да рамантуемых у горадзе аб’ектаў, пабывалі на іх, паглядзелі, што ўжо зроблена і што яшчэ належыць зрабіць, таму ўсе валодалі рэальнай абстаноўкаю праводзімага капітальнага будаўніцтва на сённяшні дзень.

Дакладваў штабу аб зробленым намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Папкоў, адзначаючы пры гэтым па прапанове Анатоля Барысавіча наяўныя недахопы, праблемы. Таму калі размова зайшла пра рамантуемы будынак па вуліцы Леніна, 15, у якім знаходзяцца раённая аптэка №36 і раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (два ўласнікі), то Аляксандр Аляксандравіч адразу адзначыў, што па гэтай прычыне пытанне па рамонце названага аб’екта да канца не вырашана, а час не чакае.
Начальнік штаба Анатоль Чорны прапанаваў заказчыку ў асобе начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Ігара Клішо клікаць да сябе кіраўнікоў вышэйназваных арганізацый, іх абласных начальнікаў і вырашаць праблему. Якім чынам? Гэта ўжо ваша справа, але аб’ект павінен быць гатовы да свята ў тэрмін, абумоўлены графікам. У вас ёсць тры дні на вырашэнне праблемы.

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў пры гэтым заўважыў, што на рамонт названага аб’екта ў бюджэце закладзены грашовыя сродкі, але там нічога не робіцца. Хіба ж гэта не парадокс?
Тлумачэнні па падрыхтоўцы да свята аб’ектаў сістэмы адукацыі давалі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Лілія Тарасевіч і намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Юлія Кузьмянкова.

Намеснік начальніка ўпраўлення ЖКГ Магаблвыканкама Андрэй Кіблоў даклаў аб тым, як ідзе рамонт запланаваных жылых дамоў і што яго стрымлівае па аб’ектыўных прычынах, якія вуліцы і калі плануецца асфальтаваць. Тут асаблівых праблем няма. Няўвязна толькі з гасцінацаю, якая не рамантуецца толькі таму, што пакуль не вызначана крыніца фінансавання.

Выслухаўшы Андрэя Станіслававіча, Анатоль Барысавіч параіў яму наступнае: перш чым класці асфальт — трэба ўзгадніць з арганізацыямі, чые камунікацыі пад ім праходзяць, графік прадстаячых работ, каб пасля не ламаць гэты самы асфальт. Няхай спачатку ўсё неабходнае зробяць яны, а пасля іх прыступайце вы. Што датычыцца гасцініцы, то яе таксама будзем рамантаваць.

Пасля таго, як Аляксандр Папкоў прайшоўся па ўсіх аб’ектах, а старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў выказаў свае заўвагі і меркаванні, старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама Аляксадр Студнеў прапанаваў правесці наступнае такое мерапрыемстве ў сярэдзіне мая, весці прадметную гамонку на аб’ектах, непасрэдна на месцы, з чым пагадзіўся першы намеснік старшыні аблвыканкама і начальнік штаба АнатольЧорны.

Мікола КОЛАСАЎ.    

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024