Падведзены вынікі літаратурнай віктарыны “Пісьменнікі нашага краю”
Падведзены вынікі літаратурнай віктарыны “Пісьменнікі нашага краю”, якую праводзілі цэнтральная раённая бібліятэка і рэдакцыя раённай гзеты “Маяк Прыдняпроўя”.
Найбольш поўныя адказы даслалі настаўнік гісторыі Навабыхаўскага ВПК Мікола Кавалёў, настаўніца рускай мовы і літаратуры гэтага ВПК Алена Драздова, студэнтка МДУ імя А.А. Куляшова Таццяна Кандылёва. Яны і прызнаны пераможцамі віктарыны.
Журы ўдзячна таксама вучаніцам з вёскі Грудзінаўка Святлане Саўчынай і Ірыне Рогаль, чытачцы з вёскі Лудчыцы Наталлі Нікіцінай за актыўны ўдзел у нашым мерапрыемстве.