Як Беларусь шукала камяні для будаўніцтва Маўзалея Леніна

Існавала рашэнне, што калоны пад верхняй плітой павінны быць выкананы з камянёў кожнай саюзнай рэспублікі.

19 жніўня 1929 года Савет Народных Камісараў БССР атрымаў з Масквы пісьмо-тэлеграму аб тэрміновай адпраўцы для будаўніцтва маўзалея дзвюх каменных калон чырванаватага колеру памерам 150х40х40 см. Гэтае пісьмо 23 жніўня накіроўваецца Беларускай акадэміі навук з рэзалюцыяй намесніка старшыні СНК БССР: «Геалкому Акадэміі Навук. Тэрмінова выслаць камень трэбуемага колеру».

30 жніўня вучоныя акадэміі рыхтуюць адказ, што ў Беларусі няма такіх камянёў… Адказ напісаны такой акадэмічнай мовай, што старшыня Саўнаркома БССР М.М. Галадзед прама на пісьме робіць наступны запіс: «Раз’ясніць падпісаўшым гэту адносіну, што Саўнарком не вучнёўская аўдыторыя для неўразуміцельных лекцый аб «фено-скандыі і эратычных валунах», а такая ўстанова, даручэнні якой абавязковы для выканання ўсімі ўстановамі, у тым ліку і акадэміяй.

Лічу абсалютна недапушчальным такія бяздушныя адносіны з боку геалагічнага камітэту да выканання такой пачэснай ролі, як удзел у пабудове Маўзалея т. Леніна.

Запрасіць асабіста прэзідэнта Акадэміі навук т. Ігнатоўскага даць заключэнне аб тым, якія пароды могуць быць дасланы ў Маскву для будаўніцтва Маўзалея і даручыць Геалкому выслаць іх…

Даручыць РСУ (Наркамат Рабоча-сялянскай інспекцыі. — Заўв. аўтара) расследаваць і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у зацягванні выканання даручэння Саўнаркома і чаму адказ ішоў з Акадэміі цэлы тыдзень».

Сакратарыят СНК БССР накіраваў у акадэмію пісьмо з вышэйузгаданай рэзалюцыяй М.М. Галадзеда толькі 12 верасня, за што адказныя асобы сакратарыята пазней таксама будуць пакараны.

На наступны дзень ужо сам прэзідэнт акадэміі У.І. Ігнатоўскі інфармуе СНК, што экспедыцыя для адшуквання каменя накіравана па раёнах рэспублікі. А 14 верасня сакратарыят акадэміі даведкай паведамляе, што камень патрэбных памераў, колеру і цвёрдасці знойдзены паблізу Мінска ў мясцовасці Дразды і што для праверкі яго на будаўнічую годнасць акадэмія звярнулася да інжынера Шаркова, будаўніка Дома ўрада.

А тым часам 17 верасня 1929 года калегія Наркамата РСУ, расследуючы справу аб высылцы ў Маскву камянёў, адзначала, што заключэнне Акадэміі навук ад 30 жніўня 1929 года мела характар адпіскі ў форме навуковага трактата аб гістарычных паходжаннях парод і адкладаў на паверхі і глыбіні зямлі Беларусі без канкрэтнага месца знаходжання і пароды каменя. Калегія прапанавала прыцягнуць часова выконваючага абавязкі прэзідэнта акадэміі Казака, дырэктара геалагічнага інстытута Бліадуха, а таксама вінаватых з боку кіраўніцтва справамі СНК БССР да адміністрацыйнай адказнасці.

Здавалася б, меры прыняты, камені знойдзены. Заставалася толькі распілаваць іх па патрэбным памеры і адправіць у Маскву. Але дакументы архіва сведчаць аб тым, што на гэтым справа не скончылася.

Напэўна, тыя камяні, што былі знойдзены пад Мінскам, па сваёй вартасці не адпавядалі патрабаванням будаўнікоў маўзалея. Таму ўжо 12 лістапада 1929 года адбылося пасяджэнне Савета Народных Камісараў БССР па ўсё тым жа пытанні: «Пра вышуканне і адпраўку ў Маскву калёных каменняў на пабудову Маўзалея Леніна». Пастановай СНК даручалася Белдзяржбуду і Горнай групе ВСНГ БССР прыняць самы актыўны ўдзел у гэтай справе.

22 лістапада Вышэйшы савет народнай гаспадаркі рэспублікі інфармаваў СНК БССР аб тым, што «каля мястэчка Асвея Полацкай акругі знойдзены камяні адпаведных памераў і добрай якасці па цвёрдасці. Пасля іх апрацоўкі пяць штук будуць высланы ў Маскву».

Здаецца, на гэтым можна было б ставіць кропку. Але ў архіўнай справе знаходзім яшчэ адзін дакумент па гэтай гісторыі — пісьмо Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР ад 10 мая 1930 года на імя старшыні СНК БССР:

«Комиссией по постройке Мавзолея В.И. Ленина было поручено тресту «Минералсырье» войти в сношения с аппаратами Союзных Республик и получить от последних несколько камней для Мавзолея В.И. Ленина. До настоящего времени не все выполнили заявку «Минералсырье».

Прошу отдать распоряжение о добыче и доставке в Москву не позже 5 июня 2 камня от Вашей Республики».

СНК БССР тэрмінова праводзіць дазнанне, і 24 мая 1930 года старшыня Саўнаркома М.М. Галадзед падпісвае адказ сакратару ЦВК СССР А.С. Енукідзэ: «Камень для Мавзолея В.И. Ленина послан Белорусской Академией наук еще 23 января 1930 года (накладная № 378501) по адресу: Московская контора АО «Транспорт». Копии всех документов о высылке камней посланы в Постпредство БССР при Правительстве СССР с предложением срочно выяснить причины неполучения их «Минералсырьем».

Спадзяёмся, што беларускія камяні ў Маскве, у рэшце рэшт, адшукаліся. Але ці былі яны ўстаноўлены ў якасці калон, якія трымаюць вянчаючую пліту маўзалея?

Будзем верыць аўтару кнігі «Мавзолей Ленина» (выдавецтва «Московский рабочий», 1985 г.) А.С. Абрамаву: «Все республики участвовали в строительстве памятника… Белоруссия прислала свой лучший гранит, добытый близ Минска, в районе деревни Дрозды… Верхнюю — венчающую — плиту Мавзолея установили на 36 колонках разных пород гранита, доставленных из всех семи союзных республик…»

Акрамя таго, у кнізе прыводзяцца звесткі аб тым, што ў будаў-ніцтве маўзалея прымала ўдзел брыгада муляраў з Гомеля, а брыгадзір Н.К. Фамянкоў напісаў на цагліне, пакрытай воскам: «Товарищ Ленин, ты всегда живешь», і ўся брыгада распісалася. Гэта ўнікальная цагліна з рабочымі аўтографамі лягла ў аснову падмурка маўзалея.

Калі хто-небудзь з чытачоў газеты часам пабывае ў Маскве на экскурсіі па Краснай плошчы, удакладніце ў гіда верагоднасць гэтай гісторыі.

Генадзь БАРКУН, гісторык

respublika.info

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Свыше 22 тыс. граждан Украины прибыли в Беларусь с начала 2024 года

29 марта 2024
КУЛЬТУРА

Итоги XVII Международного молодежного театрального форума «М.@rt.контакт» подвели в Могилеве

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Выпускные вечера в школах Беларуси пройдут 14 июня

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

29 марта пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024