Чакаюць у кожнай хаце

Чакаюць у кожнай хаце

У адной з самых аддаленых вёсак раёна Іскань не зайздросны лёс. Раней яна была цэнтральнаю сядзібаю даволі моцнага у эканамічным плане калгаса “Іскра”, які меў важкія поспехі ў раслінаводстве, асабліва ў льнаводстве. За лён іскраўцы ўдастойваліся Пераходных чырвоных сцягоў не толькі ў Беларусі, а і ў Савецкім Саюзе. Але даўно гэта было. Аб дасягненнях тагачаснай гаспадаркі ведаюць і памятаюць старэйшыя людзі, а моладзь, моладзі там ужо нямнога. Пасля таго, як не стала калгаса, а дагэтуль яго далучалі да суседняга калгаса “18 партз’езд” (цяпер гэта СВК “Абідавічы” — аўтар), а потым узнаўлялі зноў двойчы, ён болей ужо не адрадзіўся. І вёска на вачах пачала старэць. Спачатку ў ёй не стала базавай школы, затым комплекснага прыёмнага пункта, сельскага Дома культуры, бібліятэкі, фельчарска-акушэрскага пункта…

Цяпер тутэйшыя людзі карыстаюцца толькі паслугамі магазіна ды аддзялення паштовай сувязі. Аўтобус з Быхава па графіку ходзіць. І не толькі з Быхава. Яшчэ з савецкіх часоў курсіруе сюды маршрутны аўтобус нават з абласнога цэнтра. Маршрут гэты так і называецца “Магілёў – Іскань”. Вяскоўцы да яго прывыклі і нават здзіўляюцца, што яшчэ не адмянілі, хаця спробы былі. Ды тутэйшы люд са старэйшынаю вёскі, былым дырэктарам васьмігодкі Галінай Сцяпанаўнай  Шульга адстаялі. І дзякуй Богу.

Нядаўна ў суботні дзень давялося наведаць Іскань, дакладней будзе сказаць яго паштовае аддзяленне сувязі, дзе начальнікам Ірына Бачурына. Гадзіннік паказваў ужо за 14.00 і я нават не спадзяваўся, што пошта яшчэ працуе, паколькі ў яе памяшканне ніхто не заходзіў і не выходзіў. Усё ж вырашыў узяцца за ручку дзвярэй. Так, на ўсялякі выпадак. Пацягнуў на сябе і яны адчыніліся. Акрамя самой Ірыны Васільеўны там болей нікога не было. Мы павіталіся.

—    І дзе ж вашы кліенты? —пытаюся.

—    Яшчэ прыйдуць, — у тон адказала яна, не хаваючы адкрытай усмешкі. — А потым параіла паглядзець на гадзіннік.

Было зразумела чаму. У гаспадыні аддзялення ўжо быў абедзены перапынак, але яна затрымалася, каб спакойна разабрацца з дакументамі без наведвальнікаў. Памкнуўся было павярнуць назад, але яна як бы мімаходзь заўважыла, што прысутнасць іншага чалавека ёй не перашкодзіць і праз колькі хвілін можна будзе пагаманіць.

Хвіліны гэтыя праляцелі хутка. Неўзабаве мы ўжо вялі гамонку ў дзелавым накірунку. Ірына Васільеўна адразу сказала, што станавіцца паштовым работнікам ніколі нават не думала, бо па спецыяльнасці яна фармацэўт. Аптэкі ж паблізу нідзе няма. Вось дзевяць гадоў таму, калі з’явілася магчымасць працаўладкавацца сюды, адразу згадзілася. Жыць жа неяк трэба, тым болей, калі ў цябе сям’я, двое дзяцей, якіх трэба карміць, апранаць, вучыць. Муж тады рабіў у калгасе механізатарам. Заробкі меў неблагія, а потым яны сталі ўсё меней, меней. А тут яшчэ бабуля захварэла, ды так, што давялося затым яе глядзець, дакладней даглядаць. Звольніўся гаспадар з калгаса, аформіўся сацыяльным работнікам. Цяперака працуе дома, даглядае старую і ўласную гаспадарку. Там поўны парадак. А калі так, то жонцы таксама добра, можна працаваць са спакойнай душой. І яна старанна працуе, мае добрыя вынікі, чым задаволены не толькі вяскоўцы, а і начальства раённага вузла паштовай сувязі. Па выніках работы за мінулы год план тавараабароту паспяхова выкананы, рэнтабельнасць склала 41,5 працэнта. Такую лічбу мне потым абвясціла намеснік начальніка паштовай сувязі Алена Дазорцава. І вельмі станоўча ахарэктыразавала сваю падначаленую, якая працуе ў даволі няпростых умовах.

Шчыра кажучы, у няпростых умовах зараз працуюць усе. Не здарма ж у народзе кажуць: “Добра заўсёды там, дзе нас няма”. І з такою высноваю нельга не пагадзіцца, бо ў кожнай прафесіі ёсць свае асаблівасці, тыя ці іншыя праблемы. На вёсцы ж іх хапае асабліва. Тым болей у вёсцы за тры дзесяткі кіламетраў ад райцэнтра, дзе яшчэ пражываюць недзе 204 жыхары, з якіх 62 пенсіянеры. Да таго ж трэба абслугоўваць жыхароў такіх невялікіх вёсачак як Лосеўка, Доўгае, Трасціўка, Кулага.

Ірына Васільеўна абслугоўвае адна, бо штатным раскладам нават адзін паштальён не прадугледжаны. Вось і плануе працоўны дзень так, каб частку часу скарыстоўваць непасрэдна ў аддзяленні  сувязі, затым ісці да тых, хто сам не можа прыйсці ў Іскані, з Лосеўкі ці Доўгага. Ім яна нясе альбо вязе, калі ёсць такая магчымасць, на веласіпедзе ці нейкім іншым спадарожным транспарце ўсё неабходнае.
Трасціўку, Кулагу абмінае. Яе жыхароў аб’язджае пошта на колах з раённага вузла паштовай сувязі, што садзейнічае своечасоваму, якаснаму абслугоўванню тамашніх вяскоўцаў згодна графіка.

Наведвае Іскань адзін раз на тыдні фельчар з аграгарадка Абідавічы Наталля Усцінава, каб зрабіць патрэбныя прафілактычныя мерапрыемствы, аказаць медыцынскую дапамогу хворым людзям.

Для людзей працуе таксама Ірына Васільеўна. У яе паштовым аддзяленні зараз можна купіць амаль усё, што неабходна вяскоўцам: кансервы розныя, тушонку, пячэнне, цукеркі, алей, мыючыя сродкі і так далей. Тавары гэтыя няхай сабе і не на многа, але ўсё ж танней, чым у магазіне райспажыўсаюза. Людзі ж жывуць не багата, лічуць кожны рубель, памятаючы даўнюю прымоўку аб тым, што капейка і рубель беражэ. Таму ахвотна ідуць да Бачурынай.

З набліжэннем вясны многія ўжо купляюць насенне розных сельскагаспадарчых культур. Цыбулю-сявок раскупілі, буракі двух гатункаў таксама, а морква, агуркі, што-кольвечы іншае яшчэ ёсць.

—    Прывязуць яшчэ і тое, што раскупілі, — удакладняе начальнік паштовага аддзялення, — бо час яшчэ ёсць, а заяўкі мае выконваюцца заўсёды аператыўна. Тым болей такога кшталту.
Ірына Васільеўна ахвотна распавядае пра свае паштовыя справы, раз-пораз паглядаючы на гадзіннік. Разумею, што яна спяшаецца, што ёй яшчэ патрэбна многае зрабіць да канца працоўнага дня, каб своечасова патрапіць да дому, заняцца хатнімі справамі.

Мікола КОЛАСАЎ.  

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024