Справы на ключавых аб’ектах горада Быхава не парадавалі

Намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка правёў у райвыканкаме рабочую нараду па падрыхтоўцы да прадстаячага ў нас Дня беларускага пісьменства 1 верасня, у якой удзельнічалі кіраўнікі зацікаўленых абласных і раённых службаў.

Перад нарадаю паглядзелі, як ідуць справы на ключавых аб’ектах горада Быхава, а яны не парадавалі. Таму Валерый Анатольевіч зрабіў выснову, што прыкметных зрухаў наперад няма, што мы топчамся на месцы. У гэтым не цяжка было пераканацца, калі намеснік старшыні  райвыканкама Аляксандр Папкоў дакладваў аб зробленым пасля папярэдняй такой нарады. На шэраг падлягаючых рэканструкцыі, рамонту, добраўпарадкаванню аб’ектаў яшчэ няма праектна-каштарыснай дакументацыі, на некаторых не вызначаны падрадчыкі, канчатковыя памеры фінансавання. Праўда, што-кольвачы робіцца. Рамантуюцца райунівермаг, магазіны “Цэнтральны”, “Явар”, некаторыя іншыя памяшканні розных формаў уласнасці, але гэтага яўна недастаткова.

Асноўныя работы разгорнуцца напрыканцы сакавіка, калі ва ўсіх ужо будзе ПКД, адкрыецца фінансаванне і ў першую чаргу на галоўных аб’ектах цэнтральнай часткі горада — СШ №1, кінатэатры, раённым цэнтры культуры, некаторых іншых будынках.

Найбольш складаным аб’ектам тут з’яўляецца помнік архітэктуры XVII  стагоддзя паўразбураны замак Сапегаў. На ягонай тэрыторыі плануюцца археалагічныя раскопкі, якія трэба выканаць да пачатку лета, і доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк запэўніў, што ён са студэнтамі ўніверсітэта зробіць усё ў тэрмін, каб не стрымліваць іншыя запланаваныя работы.

Будуць рамантавацца вызначаныя жылыя дамы, прылягаючыя да цэнтра вуліцы.

Сучасны, вабны выгляд набудуць гандлёвы цэнтр “Удобный” у мікрараёне Быхаў-1, Палац спорту.
На падрыхтоўцы да прадстаячага Дня беларускага пісьменства ў горадзе Быхаве будзе скарыстоўвацца набыты вопыт падчас падрыхтоўкі да яшчэ больш маштабнага свята “Дажынкі-2012” у горадзе Горкі нашай Магілёўскай вобласці, падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Чорны. Ён прапанаваў на чарговай нарадзе заслухоўваць інфармацыю аб выкананых работах не намесніка старшыні райвыканкама Папкова, а кіраўнікоў службаў, якія адказваюць за падрыхтоўку да свята ключавых   аб’ектаў. Гэта будзе садзейнічаць эфектыўнаму правядзенню нарады за меншы час.

Прапанову падтрымаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў, які перад гэтым звярнуў увагу архітэктараў на незанятую зямельную плошчу на ўездзе ў горад з правага боку дарогі, перад будынкам філіяла “Белаграпрамбанка”. Тут трэба падумаць, што неабходна зрабіць.

Наступную такую нараду  запланавана правесці праз два тыдні.

Мікола Коласаў.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 1 июля в Беларуси впервые более чем за 30 лет открывается охота на медведя

1 июля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Мотивационную программу для желающих бросить курить на основе ИИ разработали в Беларуси

1 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
80 мирных лет

В деревне Красный Берег состоялось торжественное открытие отреставрированного памятного знака

1 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 июля

1 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области на ремонт учреждений образования в 2025 году направлено Br107 млн

1 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем