Успомнім вясёлыя гісторыі
Прайшлі навагоднія і праваслаўныя святы ў студзені, а ў лютым мы будзем адзначаць агульнанароднае свята — Дзень абаронцаў Айчыны. Тысячы быхаўчан у розныя часы служылі ў войску не толькі ў Беларусі, а і на неабсяжных прасторах Савецкага Саюза, за яго межамі, у Ваенна-марскім флоце.
У армейскім і флоцкім жыцці кожнага чалавека былі вясёлыя гісторыі. Таму ўспомніце, шаноўныя чытачы, самую цікавую з іх, незвычайную, запішыце яе і дашліце нам у рэдакцыю пісьмова (213 352, г. Быхаў, Кастрычніцкая плошча, д.1) альбо па электроннай пошце (E-mail: majak@mogilev.by). Самыя вясёлыя мы надрукуем у газеце.
РЭДАКЦЫЯ “МП”.