Напрыканцы сёлетняга года споўніцца 95 год раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя”

Напрыканцы сёлетняга года  споўніцца 95 год раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя”, бо першы яе нумар

Мікола ЛЕЎЧАНКА, галоўны рэдактар “МП”

пабачыў свет 25 снежня 1918 года, нямногім больш, чым праз год пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Тады новае мясцовае выданне называлася “Известия Быховского ревкома”. Вось што пісалі тагачасныя рускамоўныя “Известия» ў рэдакцыйным звароце да чытачоў: ”Приступая к выпуску печатного органа в местности, где так недавно над бессильным темным людом издевались наглые польские легионеры, где немецкие жандармы собирали дань с деревни, истощая ее, где жил и властвовал принцип: “Голодай, чтобы мы пировали”, где молились еще золотому тельцу и все виды бесшабашной эксплуатации процветали с благословения от бога якобы поставленных им властей, ясно представляем себе те задачи, какие должен преследовать этот орган, чему и кому он должен и будет служить, в защиту чьих интересов на его страницах читатель найдет живое слово.

Советская власть.

Право народа диктовать свои законы, ценою крови и борьбы столетий.

Земля — трудящимся и за трудящимися все права на жизнь во всех ее широких и красивых проявлениях.
Всегда вперед и никогда назад.

Ни  пяди из народом завоеванных свобод.

Вот все те лозунги, под знаменем которых мы сплотились вокруг наших маленьких и скромных, как и все провинциальные газеты, “Быховских известий”.

І ўсе наступныя гады газета разам з народам ішла курсам, аб’яўленым у сваім першым нумары. Аб чым яна пісала? У тым жа першым нумары пад рубрыкаю “Партыйнае жыццё” паведамлялася аб арганізацыі павятовага партыйнага камітэта ў саставе таварышаў Шэкава, Сарокіна, Энціна, Кавалёва, Лагуцёнка, Старасценкі і Дзем’яновіча.

У артыкуле “Усе пад ружжо!” газета заклікае: “Усе пад ружжо, усе, каму дарагія адваяваныя ў капітала правы і свабоды!”.

У артыкуле “Пустазелле — з поля вон!” газета палымяна абараняе рэвалюцыйную законнасць. Яна піша: “Няхай цёмныя элементы: забойцы, зладзеі, казнакрады і грабежнікі пераканаюцца ў тым, што савецкая ўлада карае злачынцаў жорстка”.

27 снежня таго ж 1918 года газета змясціла справаздачу з пасяджэння Быхаўскага аб’яднанага прафсаюза, на якім рабочыя прынялі віншаванне правадыру рэвалюцыі Уладзіміру Ільічу Леніну.
Вось яго кароткі тэкст: “Мы, рабочыя горада Быхава, пастанавілі павіншаваць правадыра рэвалюцыі Уладзіміра Ільіча Леніна, а з ім і маскоўскі чырвоны пралетарыят. Мы абяцаем па першаму клічу рабоча-сялянскага ўрада згуртавацца і стаць пад ружжо для абароны нашага пралетарскага ўрада”.
І так з нумара ў нумар “Известия Быховского ревкома” клікалі працоўных змагацца за ўмацаванне ў Быхаўскім павеце ўлады Саветаў, будаваць новае жыццё.

Недзе ў 60-я — 70-я гады мінулага стагоддзя тагачасны рэдактар раёнкі, выдатнік друку СССР і заслужаны работнік культуры БССР Георгій Ерамеевіч Барысаў, займаючыся вялікай пошукавай работай, устанавіў першых супрацоўнікаў газеты. Імі былі Аляксандр Цярэнцьевіч Шэкаў (рэдактар, на здымку), Сяргей Лаўрэнавіч Сарокін і Навум Лазаравіч Француз.

Газета праўдзіва асвятляла рэвалюцыйныя пераўтварэнні, падзеі на Быхаўшчыне і калектывізацыю сельскай гаспадаркі, будаўніцтва ацэтонава-буцілавага завода (цяпер кансервава-агароднінасушыльны завод) і торфазавода “Чырвоная Беларусь”, які існаваў ажно да 80-х гадоў.

Мяняліся назвы выдання, але яно па-ранейшаму з’яўлялася калектыўным прапагандыстам і агітатарам, натхняльнікам усіх добрых спраў. Нават у гады Вялікай Айчыннай вайны падпольны раённы камітэт Камуністычнай партыі Беларусі (бальшавікоў) выпускаў газету “Партызан Быхаўшчыны”.

Пасля перамогі над ворагам раёнка асвятляла аднаўленне разбуранай гітлераўцамі народнай гаспадаркі, іншыя падзеі мірнага жыцця.

У далейшым на старонках сённяшняй раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя” мы наважаны ў тэматычных інфармацыйных падборках сістэматызаваць галоўныя падзеі мінулых гадоў, каб не толькі ўзнавіць іх у памяці старэйшага пакалення, а і данесці да свядомасці моладзі дзеля таго, каб яна лепей пазнала гісторыю нашага Прыдняпроўскага краю, ратныя і працоўныя справы сваіх продкаў, сваіх бацькоў і дзядоў.

Мы запрашаем таксама сваіх былых рабкораў і селькораў, даўніх чытачоў газеты падзяліцца сваімі ўспамінамі аб супрацоўніцтве з газетай, аб тым, што і як яны пісалі для яе ў савецкія часы, альбо якія публікацыі ім запомніліся. Чакаем вашых пісьмаў.

Мікола ЛЕЎЧАНКА, галоўны рэдактар “МП”.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024