Забыты Блус Франц

Блус Франц Феліксавіч (Ілья Піліпавіч) паходзіў з сялян. Паэт, аўтар вершаваных твораў

фото: mplusw.ru

кансерватыўнага кірунку 2-й паловы 19 ст. Нарадзіўся (гады жыцця невядомы) ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губерніі (цяпер Чавускі раён Магілёўскай вобласці). Паводле некаторых звестак, служыў чыноўнікам на Магілеўшчыне. Заўзяты манархіст і праціўнік вызваленчага руху.

У 1862 г., ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму, напісаў на беларускай мове, якой добра валодаў, вершаваныя гутаркі «Прамова старавойта да сялян аб свабодзе» і «Прамова старавойта (для чытання маім землякам)», у якіх гаклікаў сялян да пакоры і цярпення, славіў цара і сялянскую рэформу 1861 г., даводзіў справядлівасць сацыяльнай няроўнасці. Па распараджэнні губернатара гутаркі былі вельмі аператыўна надрукаваны ў Магілёве і выкарыстаны для спынення сялянскага антырэформеннага руху. Паводле звестак архіўнай справы, што зберагаецца ў ЦДГА (Ленінград), у 1863 г. Ф. Блус напісаў яшчэ нейкі твор «супраць агітатараў польскага паўстання».

Пасля паўстання 1863 г. працаваў на чыгунцы ў Бузулуку, быў звольнены, некаторы час жыў у Самары, дзе, паводле водзываў улад, «вёў жыццё разгульнае, бавячы час у гасцініцах». Звалі яго ў гэты час Ілья Піліпавіч. Гэта значыць, што пад гутаркамі 1862 г. ён паставіў несапраўдныя імя і імя па бацьку (Франц Феліксавіч) або змяніў іх у далейшым (магчыма, пры пераходзе з каталіцызму ў праваслаўе). У Самары зноў прапанаваў сваё пяро ўраду. На пачатку 1881 г., незадоўга да забойства Аляксандра II, прыслаў міністру ўнутраных спраў некалькі вершаў на рускай мове, прысвечаных цару, і прасіў надрукаваць іх для чытання на фабрыках і заводах, каб супрацьдзейнічаць агітацыі «дэмакратаў-сацыялаў». Пры тым ён спасылаўся на свой беларускі вопыт 1862 г.

Вершы 1881 г. было дазволена надрукаваць з некаторымі купюрамі (выкінуты радкі аб беднасці і ўціску народа). Далейшы лёс іх, як і самога аўтара, невядомы. Беларускія гутаркі Ф. Блуса – цікавы дакумент эпохі. Незалежна ад намераў аўтара, у іх адлюстраваліся рэаліі тагачаснага народнага жыцця, антыпрыгонніцкія настроі сялянства, іх абыякавасць да рэлігіі і г.д. Некаторыя даследчыкі звязваюць з Ф. Блусам таксама ананімную празаічную брашуру «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела», выдадзеную ў Магілёве (1861г.), аўтарам якой лічыцца А. Кісель.

Мікола ВАЛОДЗІН.

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Лукашенко перед делегатами ВНС – полная версия

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Очень важно сейчас не разрушить наше единство”. Первые слова Лукашенко в должности председателя ВНС

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко на ВНС: мы должны быть сильными, время выбрало нас

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: если не хотим сидеть в окопах, должны работать, в Год качества – сделать невозможное

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: чтобы сохранить статус сильной нации, белорусам надо становиться еще сильнее

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко: Беларусь и Россия – образец союза суверенных народов

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: попытки раздавить русских и белорусов мотивировали нас на восстановление былой мощи

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

24 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024