Краязнаўства: Двойчы знішчаны і адроджаны (працяг)

Такое месца знайшлосяя толькі праз 10 гадоў, калі на другім паверсе былой царквы, пасля рамонту, Краязнаўства: Двойчы знішчаны і адроджаны (працяг)дырэктар школы Самалётава Г.П. стала арганізоўваць этнаграфічны музей.

3 1984 па 1994 год музея ў школе не існавала наогул.

Збор матэрыялаў для этнаграфічнага музея прадоўжыла нястомная Г.П. Куляшова, бо сцены памяшкання былі не занятымі. Мы вырашылі адрадзіць гісторыка-краязнаўчы музей. Дапамагло тое, што ў мяне захаваліся фотаплёнкі мінулых гадоў, калі ствараўся першы краязнаўчы музей.

Спатрэбілася два гады настойлівай працы, каб зноў зрабіць сотні фотаздымкаў. І зноў у адшукванні фотакартак знакамітых людзей дапамог фотакарэспандэнт Вялянцін Антонаў. Работа вялася на адным энтузіязме і інтарэсе да краязнаўства, без усялякіх затрат школы.

3 1995 г. разам з этнаграфічным музеем пачало дзейнічаць яго гісторыка-краязнаўчае аддзяленне. З’явіліся і новыя стэнды. Напрыклад, аб 110-й Верхнедняпроўскай стралковай дывізіі, вызваляўшай Баркалабава. З’явіліся да таго ж новыя экспанаты — іконы, у тым ліку і копія іконы Баркалабаўскай Божай Маці. Музей стаў прыцягваць увагу баркалабаўцаў. Гэтаму садзейнічала асаблівая аўра царкоўнага памяшкання. Аб музеі загаварылі ў раёне, з’явіліся наведвальнікі і здалёк — Бабруйска, Магілёва, іншых гарадоў. У музеі наладжваліся сустрэчы з ветэранамі, знакамітымі людзьмі вёскі. Г.П. Куляшова аб’ядноўвала вакол сябе шматлікі актыў школьнікаў-краязнаўцаў, вяла вялікую навукова-даследчую і пошукавую работу, працягвала перапіску з воінамі-вызваліцелямі. Плённа працавалі вучні- актывісты ў гуртку «Музеўная справа», прымалі актыўны ўдзел у турысцка- краязнаўчых экспедыцыях.

Па матэрыялах музея я, пры ўдзеле Ганны Пятроўны, напісаў ў газету «МП» больш 10-ці артыкулаў, якія затым ляглі ў аснову кнігі «Баркалабава. Гісторыя далёкая і блізкая”. Гісторыя Бакалабаўскага краю выклікала вялікую цікавасць у чытачоў да раённай газеты і да мяне.

Музей атрымаў яшчэ большую вядомасць, чым раней, у вобласці і нават у рэспубліцы, стаў штогод атрымліваць высокія ўзнагароды.

У 1999г. кіраўнік гуртка «Музеўная справа» Г.П. Куляшова узнагароджана аддзелам адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ганаровай граматай за плённую работу па выніках II этапу абласной экспедыцыі «Наш край Прыдняпроўскі».

У 2000 г. карэспандэнты абласных газет «Магілбўскія ведамасці» і «Магілёўская праўда» Людміла Грышанава і Святлана Маркава наведалі школу і краязнаўчы музей і надрукавалі ў сваіх газетах змястоўныя, цікавыя артыкулы, даючы высокую ацэнку рабоце музея.

У 2001 г. мы на 2-м рэспубліканскім конкурсе «Мой родны кут» сталі пераможцамі. Наша серыя артыкулаў пад назвай «Баркалабаўскі бастыён» заняла III месца, атрымала спецыяльны Дыплом.
У 2003 г. гурток «Музейная справа» стаў пераможцам абласнога конкурсу «Страчаная спадчына». Узнагароджаны Дыпломам.

У тым жа 2003 г. гурток «Музейная справа» абласным аддзелам адукацыі ўзнагароджаны Ганаровай граматай за актыўную і вялікую работу ў экспедыцыі «Наш край».

У 2003г. музей Баркалабаўскай школы зноў стаў лаўрэатам абласнога агляду-конкурсу на лепшы гісторыка-краязнаўчы музей. Узнагароджаны Граматай.

Работам гуртка “Музейная справа”, якія прысвячаліся баявому шляху 110-й Верхнедняпроўскай стралковай дывізіі, вызваляўшай Баркалабава, пазней прысуджана 1-е месца на раённым конкурсе, прысвечаным 60-годдзю Вялікай Перамогі. Альбомы адпраўлены на адпаведны абласны конкурс.У 2006 г. гісторыка-краязнаўчы музей Баркалабаўскай школы — пераможца абласнога конкурсу музеяў. Г.П. Куляшова ўзнагароджана Ганаровай граматай.

У тым жа 2006 г. гісторыка-краязнаўчы музей Баркалабаўскай СШ стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу краязнаўчых    музеяў. Узнагароджаны Дыпломам.

Па ўзнагародах відаць, што за гісторыка-краязнаўчым музеем Баркалабаўскай СШ замацавалася слава лепшага музея ў вобласці і аднаго з лепшых у рэспубліцы. Ён стаў гонарам школы, раёна, лепшым іх набыткам за ўсё 20-е стагоддзе.

Але нягледзячы на славу і найвялікшыя магчымасці музея для патрыятычнага выхавання вучняў і ўсіх жыхароў вёскі, гісторыка- краязнаўчаму музею быў нанесены другі моцны ўдар. Экспанаты этнаграфічнага аддзялення музея, стэнды і альбомы краязнаўчага музея, пры вяртанні памяшкання царквы вернікам у 2006 г. былі выкінуты з царквы, а не перанесены ў належнае памяшканне. Хоць вернікі былі не супраць таго, каб пакінуць музей на 2-м паверсе царквы. Існуюць жа музеі ў іншых цэрквах. У нас жа ўсё склалі ў груд у невялікім пакоі сельскага культурна-спартыўнага цэнтра, аддаленым ад школы і вучняў, ў якім немагчыма было размясціць музей.

Пасля двух гадоў нашага змагання за музей, зацікаўленыя ў яго знішчэнні асобы, не жадаючыя для сябе турбот, прыслалі ў школу карэспандэнта «НГ», які ў артыкуле «Каб новы летапіс пачаць…», як відаць з загалоўка, даў згоду пісаць новы летапіс, а не папоўніць існуючы, аформіць сцены музея па «сучаснаму», з дапамогай мастакоў,замест самаробных стэндаў і фатаздымкаў на іх, намаляваць чаек, лятаючых над Дняпром (?).

Аднак, нам удалося адстаяць музей. Былі напісаны і адначасова дасланы аб’ёмныя пісьмы ў «НГ», райвыканкам і яго аддзел адукацыі з аповядам аб вялізнай гістарычнай спадчыне, якая захоўваецца ў краязнаўчым музеі і якім выдатным помнікам нашым далёкім і блізкім продкам з’яўляецца музей, аб выхаваўчым яго значэнні.

Праз кароткі час начальнік аддзела адукацыі райвыканкама дазволіў дырэктару школы размясціць гісторыка-краязнаўчы і этнаграфічны музей у гістарычным будынку ў двух пакоях на другім паверсе старой школы. Яшчэ два гады (2008 і 2009) спатрэбілася, каб музей стаў дзейным. Дырэктар школы В.М. Бацвянкоў праявіў разуменне ролі музея ў школе, адвёў два падыходзячыя пакоі, уласнаручна размясціў стэнды і экспанаты, забяспечыў у музеі ўзорны парадак.

Па заканчэнні артыкула аб гісторыі краязнаўчага музея ў мяне ўзнікае пытанне: чаму ў в.Баркалабава адначасова ўжываюцца магутныя стваральныя сілы і не менш моцныя разбуральныя, жорсткасцьі зайздрасць? Як могуць існаваць разам велічныя асобы краю ўсіх часоў, якія зрабілі в. Баркалабава вядомай ва ўсёй Беларусі, і людзі, якія з жорсткасцю знішчаюць іх набыткі, выдатныя помнікі даўніны? Бо менавіта так былі знішчаны Баркалабаўскі замак, мужчынскі манастыр, Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр, дом-палац Радкевічаў у в. Сарочына, многія археалагічныя помнікі (курганн-могільнікі, старадаўнія селішчы і інш.), двойчы знішчалі цяперашні  гісторыка-краязнаўчы музей.

3 жахам думаю: няўжо можа наступіць такі час яшчэ, калі перамогуць знішчальныя сілы, зноў наступіць поўнае няведанне свайго мінулага. Бо так было да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Калі я вучыўся ў школе, настаўнікі патрабавапі пісаць назву вёскі Баркалабава праз «о» ад слова «бор». Толькі «Баркалабаўскі летапіс», які знайшоўся ў Маскве ў Цэнтральным архіве, адкрыў нам слаўную гісторыю Баркалабава. Але звесткі з 18 і 19 стагоддзяў адшукваюцца з цяжкасцю, гэты перыяд закрыты для нас. У гэты час у в. Баркалабава ўладарылі католікі Сапегі, якія знішчалі праваслаўныя помнікі і саму мясцовую гісторыю. Можа, іх норавы і звычаі перадаліся і нам, а не павага да помнікаў даўніны? Гэта ж адлюстраванне барацьбы католікаў з праваслаўем у нашым краі.

Радуемся, што Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр напалавіну адроджаны на голым месцы і ўжо дзейнічае.

Спадзяемся, што і гісторыка-краязнаўчы музей Баркалабаўскай школы — важнейшая крыніца ведаў аб Прыдняпроўскім краі — будзе жыць таксама.

Віктар КУЛЯШОЎ, краязнаўца і
 заснавальнік музея, вёска Залахвенне.

Wordpress snowstorm powered by nksnow