У Магілёўскай вобласці палепшаць якасць пітной вады
5 новых станцый абезжалезвання вады рыхтуюць да ўводу у Магілеўскай вобласці ў бліжэйшы час. Яны будуць працаваць у Магілеўскім раене і Кіраўску.
Дзякуючы таму, жыхары 5 населенных пунктаў атрымаюць ваду, утрыманне жалеза ў якой не перавышае санітарныя нормы. Каля 160 тысяч жыхароў вобласці выкарыстоўваюць ваду, у якой у павышанай колькасці ўтрымліваецца жалеза. Між тым спажыванне такой вады негатыўна ўплывае на здароўе. Работы па ўвядзенні кожнай станцыі цягнуць за сабою вялізарныя грашовыя ўкладанні. Але ўжо ў хуткім часе адразу ў чатырох населеных пунктах (Кіраўск, Сумарокава, Сенькава і Бабровічы) праблема абезжалезвання вады будзе знята. Кожная станцыя абезжалезвання будзе аўтаматызавана. Плануецца, што першапачатковых рэзерваў кожнага такога аб`екта хопіць на некалькі гадоў.
Агульны аб’ём фінансавання дзяржпраграмы “Чыстая вада” на 2011-2015 гады на Магілеўшчыне па самых сціплых падліках складае 400 мільярдаў рублеў. Увогуле, дзяржаўная праграма “Чыстая вада”, паводле якой і вядзецца работа па паляпшэнні якасці пітной вады, абвяшчае амбіцыёзныя планы. Да 2016 года ўсе насельніцтва Магілеўскай вобласці плануецца забяспечыць чыстай (без павышанага ўтрымання жалеза) вадой.