Ахова прыроды: Абаронім Затоку

Ахова прыроды: Абаронім Затоку

У рэдакцыю “Маяка Прыдняпроўя” нядаўна звярнулася жыхарка Мінска Валянціна Воранава з балючым для яе і, як яна ведае, для многіх землякоў, пытаннем. Справа ў тым, што яе, ураджэнку вёскі Новы Быхаў, куды яна пастаянна прыязджае да родных і сваякоў, адпачыць у роднай хаце памерлых ужо бацькоў, вельмі хвалююць кепскія адносіны пэўных людзей да прыроды любімага краю. Асабліва гэта тычыцца такога маляўнічага куточка, можна сказаць, жамчужыны нашага Прыдняпроўя, як возера Затока.

—Я нарадзілася і вырасла ў доме па вуліцы Азёрнай, што як раз і пятляе ўздоўж дняпроўскіх круч насупраць гэтага вадаёма і ягоных ваколіц, — распавяла Валянціна Ягораўна. — З дзяцінства добра памятаюцца чысціня і асаблівасць гэтых мясцін. Мясцовыя людзі ў большасці сваёй з павагай і любоўю адносіліся да непаўторнай Затокі.

Але цяпер мае месца і іншае. Рыбакі і адпачываючыя прыязджаюць сюды на аўтамабілях, паркуючыся літаральна на ўлонні гэтых запаведных мясцін. Нярэдка пакідаюць пасля сябе смецце, хоць для ягонага збору ёсць спецыяльныя месцы і скрынкі. Некаторыя неахайныя аматары рыбалкі разбіраюць рыбу проста на беразе, забруджваючы яго адыходамі, што можа прывесці да наступстваў санітарна-эпідэміялагічнага характару  А гэта ж — зона адпачынку, дзе людзі купаюцца і бавяць вольны час. Сапраўдным ударам па экалогіі і красе месца з’яўляецца таксама стыхійнае распальванне вогнішчаў.

Я сама неаднойчы папярэджвала неахайных аматараў прыроды, разам з землякамі прыбірала за імі бруд. Мясцовая ўлада ведае аб гэтых праблемах, робіць шмат чаго, але ёй патрэбна дапамога адпаведных прыродаахоўчых і іншых служб.

У раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, куды я патэлефанаваў пасля візіту Валянціны Воранавай, ведалі пра сутнасць абмаляваную кабетай сітуацыі. Інспекцыя прадпрымала раней пэўныя захады па рэалізацыі сваіх паўнамоцтваў па ахове прыроды менавіта ў дадзеным рэгіёне. Разам з тым, паабяцалі яшчэ раз разабрацца на месцы і паведаміць рэдакцыі пра вынікі разбіральніцтва.

Як паведаміў начальнік райінспекцыі Аляксандр Жалабкевіч, праз колькі дзён ён выехаў у Новы Быхаў, дзе разам са старшынёю сельвыканкама Вячэславам Сідарэнкам сустрэўся з заяўніцай. Прадстаўнікі ўлады распавялі пра стан спраў па дадзенай праблеме, пра захады, у тым ліку прафілактычнага і адмістрацыйнага характару, якія будуць прадпрымацца па яе рэалізацыі.

На суботніку, які адбыўся 15 верасня, работнікі прыродаахоўчай інспекцыі ўзялі асабісты ўдзел у навядзенні парадку на тэрыторыі, прылягаючай да возера Затока. Ва ўборцы прыбярэжнай да Дняпра паласы ў рамках акцыі “Блакітны тыдзень” удзельнічалі таксама і работнікі мясцовых арганізацый.

Іван Мікалаеў.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024