Урачыстасць бібліятэкараў
Пятніца мінулага тыдня стала святочнай для бібліятэкараў Быхаўшчыны, якія з нагоды свайго прафесійнага свята — Дня бібліятэк сабраліся ў глядзельнай зале кінатэатра “Радзіма” на ўрачыстасць.
Апладысментамі і кветкамі сустрэлі яны маладых спецыялістаў Надзею Альшэўскую, Сняжану Грудніцкую, жадаючы ім поспеху і плёну ў далейшым працоўным жыцці. А затым пачаліся віншаванні ад гасцей. Цёплыя словы віноўнікам урачыстасці казалі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Рагавы, начальнік аддзела культуры выканаўчага камітэта Святлана Міхалькова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Наталля Абросімава, галоўны рэдактар газеты “Маяк Прыдняпроўя” Мікола Леўчанка і, вядома ж, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Корза.
Выступленні чаргаваліся з музычнымі падарункамі ад народнага фальклорнага ансамбля “Багатуха” РЦК, індывідуальных выканаўцаў.
Віншаванні, кветкі ад сённяшніх бібліятэкараў атрымалі ветэраны бібліятэчнай сістэмы, якія ўсё працоўнае жыццё прапагандавалі кнігі. Таму з удзячнасцю ўспомнілі Вольгу Чычаеву, Людмілу Кавалёву, Валянціеу Круталевіч, Ніну Саламяннікаву, Вольгу Валасевіч, Надзею Цярахіну, Тамару Куляшову, Лідзію Грышчанка, Веру Куракову і Вольгу Чалаву.
Сяргей АНДРЭЕЎ.