Свята “Семуха “ на Баркалабаўшчыне

У снежні 1973 года ўступіў у строй цудоўны Баркалабаўскі Дом культуры. Школьнікі вакол пасадзілі

фото: borisov.minsk-region.by

бярозавыя і іншыя дрэўцы. З таго часу Дом культуры разам з цяністым паркам – прыгашэйшая мясціна вескі і любімае месца адпачынку моладзі і вяскоўцаў.

У 2007 годзе Баркалабаўскі сельскі Дом культуры рэарганізаваны ў Баркалабаўскі культурна спартыўны Цэнтр, размашчаны на цэнтральнай сядзібе Баркалабаўскага сельскага Савета ў в. Баркалабава. Будынак Баркалабаўскага КСЦ  адпавядае патрабаванням, прад’яўляемым да клубных устаноў. У ім маецца глядзельная зала на 150 пасадачных месцаў, спартыўная зала, пакоі для заняткаў аматарскіх клубных фарміраванняў, музейны пакой, трэнажорная зала. У будынку культурна-спартыўнага Цэнтра размешчаны бібліятэка і філіял Баркалабаўскай дзіцячай музычнай школы. Закуплена аддзенне сцэны, мэбля, апаратура. Тут заўседы чыста, цепла, утульна.

Узначальвае Баркалабаўскі культурна-спартыўны Цэнтр Алена Анатольеўна Усава, якая скончыла Магілеўскае вучылішча культуры па спецыяльнасці рэжысура масавых святаў. Яна кіруе ўстановай з 2008 года, раней яна працавала мастацкім кіраўніком, таму работу клубнай установы добра ведае. Алена Анатольеўна вельмі таленавіты чалавек, складае сцэнарыі народных святаў, з’яўляецца вядучай канцэртных праграм, актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці. Алена Анатольеўна работае ў цеснай сувязі з сельскім Саветам, сярэдняй школай, ФАПам. Мерапрыемствы ў Баркалабаўскім КСЦ праводзяцца суместнымі намаганнямі ўсіх служб якія размешчаны на тэрыторыі Баркалабаўскага сельскага Савета.

Мастацкі кіраўнік – Алеся Ўладзіміраўна Аседач, зараз з’яўляецца студэнткай – завочніцай Магілеўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Яна вучыцца на факультэце рэжысура масавых святаў.

Акампаніятарам культурна спартыўнага Цэнтра працуе таленавіты мызакант Дзітрый Рыгоравіч Бараноўскі. Ён не толькі добра іграе на баяне, але і валодае майстэрствам ігры на клавішных інструментах, добра спявае, як саліст – выканаўца прымае ўдзел ва ўсіх раенных мерапрыемствах. Дзітрый Рыгоравіч піша музыку на вершы, якія складае мясцовы паэт Алесь Сакалоў.

Так сумеснымі намаганнямі былі напісаны песні “Грамніцы”, “Доўгачаканыя Грамніцы” , “Стрэчанне “ і іншыя.

Дзейнасць Баркалабаўскага КСЦ скіравана на работу з рознымі катэгорыямі насельніцтва. Усяго ў работе выкарыстоўваецца 20 формаў клубных паслуг.

Па арганізацыі вольнага часу розных катэгорый насельніцтва і развіцця аматарскай мастацкай творчасці Баркалабаўскі культурна спартыўны Цэнтр – адна з вядучых клубных устаноў Быхаўскага раена.

Спецыфіка клубнай работы Баркалабаўскага КСЦ адрозніваецца ў першую чаргу тым, што ўстанову наведваюць адны і тыя ж людзі, таму формы работы у гэтай установе культуры разнастайныя, а мерапрыемствы кожны раз новыя.

Работнікі культурна спартыўнага Цэнтра заўседы вывучаюць запатрабаванні і інтарэсы наведвальнікаў праз індывідуальныя гутаркі,шляхам анкетавання. Таму ўсе мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гэтай установе, праходзяць цікава. Работнікі ўмеюць прыцягнуць людзей у ўстанову культуры добразычлівасцю, жывой творчай працай.

Работнікамі Баркалабаўскага КСЦ робіцца ўсе магчымае, каб напоўніць вольны час вяскоўцаў цікавым, карысным, разнастайным зместам.

Адраджэнне народных традыцый і абрадаў – галоўная мэта і задача, якую ставяць перад сабой работнікі Баркалабаўскага КСЦ. Такія мерапрыемствы, як “Каляды”, “Спас – усяму час”, ”Купалле”, “Семуха”, адметныя сваей індывідуальнасцю, самабытнасцю і непарторнасцю, праводзяцца штогод і з кожным годам набываюць новыя каларытныя фарбы, адпаведныя мясцовым звычаям.

Баркалабаўскі культурна-спартыўны Цэнтр з’яўляецца базавай установай культуры, на прыкладзе якой  праводзяцца семінары для клубных работнікаў культуры. Так 8 чэрвеня тут адбылося чарговае мерапрыемства.

У якасці паказальнага мерапрыемства, для сваіх калег, работнікаў сельскіх Дамоў культуры і клубаў , работнікі Баркалабаўскага КСЦ падрыхтавалі абрадавае свята “Семуха”. Сцэнарый быў падрыхтаваны мастацкім кіраўніком Аседач Алесяй Уладзіміраўнай. Падчас правядзення мерапрыемтсва гучалі песні ў выкананні вакальнай жаночай групы на словы мясцовага паэта Алеся Сакалова. Удзельнікі тэатральнага гуртка “Маска” падрыхтавалі тэатралізаваную дзею. Пасля мерапрыемства удзельнікі семінара наведалі музейны пакой , створаны пры Баркалабаўскім КСЦ. Члены клуба “Спадчына” правялі экскурсію, пад час якой усе жадаючыя малі магчымасць не толькі пазнаеміцца з гісторыяй развіцця роднага края, але і палучыць карысную інфармацыю аб беларускай народнай кухні, сямейных традыцыях.

Потым усе наведалі Свята-Вазнясенскі жаночы манастыр.

Вялікая ўвага надаецца канцэртнаму абслугоўванню жыхароў маланаселеных аддаленых весак. Так з канцэртнай праграмай “Добра працуем – добра адпачываем”  на мінулым тыдні,калектывы мастацкай самадзейнасці Баркалабаўскага КСЦ і Макранскага СДК разам з к выступілі ў весках Касічы і Ліпаўка.

 

Метадыст РЦК  Святлана Саламевіч

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024