Погляд на праблему: Крыўдна за вёску

Нядаўна ў рэдакцыю “Маяка Прыдняпроўя” завітаў ветэран сельскагаспадарчай працы, былы трактарыст, жыхар вёскі Ніканавічы Фёдар Сенажэнка. Самыя першыя хвіліны размовы з ім упэўнілі мяне ў тым, што візіт гэты быў запланаваны Фёдарам Сяргеевічам даўно і рыхтаваўся ён да яго дасканала. Сведчылі аб гэтым і адразу акрэслены заслужаным механізатарам канкрэтны прадмет размовы — стан сённяшняй вёскі і сельгасвытворчасці, напісаны акуратным почыркам на шасці старонках сшытка ў клетку тэкст ягоных разважанняў на гэтую тэму, а таксама, што, мабыць, самае галоўнае, зацікаўленасць падыхода да вырашэння праблем з пазіцыі чалавека з чыста сялянскаю душою.

Што гэты чалавек мае рацыю ў пытаннях сельскай гаспадаркі, пераконвалі ягоны вялікі працоўны стаж, значныя дасягненні і ўзнагароды, сярод якіх маюцца медаль “За доблесную працу”, Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР і іншыя, а таксама спрадвечная спадчынная сялянская мудрасць.

Фёдар Сенажэнка

Пачаў працаваць Фёдар Сенажэнка ў паляводчай брыгадзе калгаса імя Варашылава з цэнтральнай сядзібай у Ніканавічах яшчэ ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Затым, як і шмат хто з ягонага пакалення, падаўся на заработкі на шахты ў Данбас у горад Чырвоны Прамень Варашылаваградскай вобласці Украіны. Але ж праз тры гады вярнуўся ў родны калгас, які стаў ужо тады называцца імя Куйбышава. З тых часін ён назаўсёды звязаў свой лёс з роднай зямлёй. Ажаніўся, абзавёўся сям’ёю.

— Скончыў курсы трактарыстаў, што ладзіліся ў Быхаве, — пачынае больш падрабязна ўзгадваць сваё механізатарскае мінулае Фёдар Сяргеевіч, — і даручылі мне ў калгасе кіраваць трактарам МТЗ-2. Той быў яшчэ з ліку першых марак мінскага завода, зусім проста абсталяваны (на ім не было нават кабіны), таму працаваць даводзілася, як узімку, так і ўлетку, у вельмі складаных умовах. Потым перасеў на МТЗ-5, на якім працоўнае месца ўжо было прыкрыта зверху. Тады ж, напрыканцы 1960-х, асвоіў перадавую на той час збожжаўборачную тэхніку — камбайн СК-4 “Ніва”, на якім рэгулярна дабіваўся высокіх намалотаў, займаючы прызавыя месцы ў калгасным і раённым сацыялістычным спаборніцтве.

Увогуле, лічыўся ў гаспадарцы механізатарам шырокага профілю, бо працаваў на рознай тэхніцы з самымі рознымі прычапнымі агрэгатамі і выконваў шматлікія агратэхнічныя работы. Нядрэнных вынікаў дасягаў і на вырошчванні бульбы, хоць яны на нашых бедных па ўрадлівасці глебах атрымоўваліся больш сціплыя, у адрозненне ад тых жа калгасаў “Беларусь” ці “Рэвалюцыя”, дзе плённа шчыравалі знакамітыя бульбаводы Фёдар Скалуба, Пётр Немцаў, Іван Пазнякоў.

На той перыяд, на мой погляд, гаспадарцы надта пашанцавала з кіраўнікамі. Заўважна падцягнуў калгас па ўсіх пазіцыях вядомы гаспадарнік Іван Маркавіч Астапаў, здолеў развіць поспехі, стварыць надта працаздольны калектыў спецыялістаў і кіраўнікоў сярэдняга звяна, таленавіты, можна так сказаць, кіраўнік-самавучка Пётр Пратасавіч Пазнякоў.

Хочацца адзначыць тое, што толькі ў перыяд 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя, які шмат хто цяпер называе часам застою, людзі на вёсцы, на мой погляд, пачалі жыць болей-меней дастойна. Зарплаты тады ў руплівых механізатараў ды жывёлаводаў складалі па дзве-тры сотні рублёў, а то і болей. Сяляне будаваліся, набывалі аўтамабілі, складаную бытавую тэхніку і г. д.

Далей, як і ў сельскай гаспадарцы  краіны ўвогуле, у нашай гаспадарцы пайшоў толькі заняпад, а хуткім часам яе, як і той вялікай дзяржавы, зусім не стала.

Тут Фёдар Сяргеевіч прапанаваў падзяліцца сваімі разважаннямі і меркаваннямі наконт гістарычнага лёсу нашай вёскі, цяперашняга ейнага становішча і бліжэйшых перспектыў. Вось што ён паведаў:
— Наколькі памятаю сам, а таксама з расказаў дзядоў і бацькоў, ведаю як жылі пакаленні беларускіх сялян у даваенны і пасляваенны час, ужо не кажучы пра страшэннае ваеннае ліхалецце.  — гаворыць ён. — У трыццатыя гады мінулага стагоддзя адбылося сапраўднае закабаленне вясковага люду, у якога адабралі зямлю, жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар і сагналі ў калектыўныя гаспадаркі. Пяцьдзесят сотак прысядзібнага ўчастка забяспечвалі большасці сем’яў, а яны тады былі ў асноўным шматдзетнымі, толькі жабрацкае існаванне. Да таго ж, з зямлі спаганяліся падаткі, як грашовыя, так і натуральныя. Штогод трэба было аддаць дзяржаве 220 літраў малака, 40 кг мяса, 200 яек, вызначаную колькасць збожжа і г. д. А яшчэ збіраліся падаткі за фруктовыя дрэвы, ягадныя кусты, вуллі…

Лічы, рабскі статус савецкага калгасніка тых часоў у рэшце рэшт замацоўвалі, так званы, абавязковы працоўны мінімум, па якому трэба было адпрацаваць у калгасе дзе 250, а дзе і ўсе 300 дзён у год, адсутнасць у сялян пашпартаў, без якіх яны не мелі права пакінуць сваё месца жыхарства…

Цяпер, дзякуй богу, такіх форм прыгнёту няма. Але ёсць іншыя, болей прыхаваныя. Зводзяцца яны да таго, што сельскія працаўнікі атрымліваюць неадэкватную сваім працоўным затратам заработную плату. А ўсё гэта зыходзіць ад нізкіх коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, жорстка вызначаемых дзяржаваю, і непараўнальна высокіх цэн на прадукцыю прамысловасці і перапрацоўкі. Тут я ўжо не тычуся прыватнага рынку, куды сельскаму гаспадару з ягоным жабрацкім бюджэтам і ткнуцца цяжка. Што значыць цяпер адзін мільён рублёў штомесячнага заробку, які выходзіць цяпер у сярэднім на аднаго работніка, да прыкладу, у нашым СВК “Трасна”?

Нізкі ўзровень матэрыяльнага заахвочвання выклікае зыход працоўнай сілы з сельскай гаспадаркі, людзі шукаюць грошай на баку, едуць нават за мяжу. Не апраўдала чаканняў і будаўніцтва аграгарадкоў, бо, як бачу па чырвона- слабодскаму прыкладу, да нас не паехалі гараджане, нават з райцэнтра, а адбылося проста ўнутранае пераразмеркавання жылля.

Ва ўсім гэтым, як заўважыў Фёдар Сенажэнка напрыканцы нашай размовы, можа і не бачыцца нічога асаблівага і страшнага, акрамя таго, што, на ягоную думку, не трэба выключаць і перспектыву … вахтавага метаду працы на зямлі брыгадамі людзей з гарадоў, як гэта ўжо робіцца частковым чынам ў галіне адукацыі, аховы здароўя і г. д.

Мікалай Іваноў.

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Лукашенко перед делегатами ВНС – полная версия

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Очень важно сейчас не разрушить наше единство”. Первые слова Лукашенко в должности председателя ВНС

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко на ВНС: мы должны быть сильными, время выбрало нас

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: если не хотим сидеть в окопах, должны работать, в Год качества – сделать невозможное

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: чтобы сохранить статус сильной нации, белорусам надо становиться еще сильнее

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко: Беларусь и Россия – образец союза суверенных народов

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: попытки раздавить русских и белорусов мотивировали нас на восстановление былой мощи

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

24 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024