У падраздзяленні міліцыі спецыяльнага прызначэння прайшлі іспыты на права нашэння чорных берэтаў. Фізічныя нарматывы, марш-кідок, паласа перашкод, рукапашны бой — экзамен цягнуўся цэлы дзень. 24 супрацоўнікі год рыхтаваліся да гэтай падзеі. Сярод іх — адна жанчына. Вытрымалі не ўсе.