Магазін “Халстаўчанка”, які належыць Быхаўскаму хлебазаводу, недахопу ў пакупніках не адчувае

Магазін “Халстаўчанка”, які належыць Быхаўскаму хлебазаводу, недахопу ў пакупніках не адчувае, бо тут прадаюцца насельніцтву не толькі тавары паўсядзённага попыту, а і ўся прадукцыя, якую вырабляе названае прадпрыемства. Да таго ж ёсць кніга заказаў, дзе пакупнік можа даць заяўку на выпечку вясельнага караваю, альбо торты да дня нараджэння.

Прадаўцамі тут Наталлья Бычкова і Таісія Бутамёнак (на здымку). Яны пастаянна выконваюць планы тавараабароту, хоць паблізу знаходзіцца сельмаг райспажыўтаварыства. Але ён у баку ад дарогі. Не адразу, асабліва з салона аўтамабіля, яго і заўважыш. Гэты ж стаіць паблізу дарогі, і ўсе, каму трэба, спыняюцца, заходзяць, купляюць. Дарэчы, свае планы тавараабароту, па словах Натальі Васільеўны, сельмаг таксама выконвае. Значыць, яны адзін аднаму працаваць не перашкаджаюць.

Нараканняў на ўмовы працы, забеспячэнне “Халстаўчанкі” патрэбнымі таварамі ў прадаўцоў няма. Тут усё добра. А вось калі загаманілі аб асабістым жыцці, то настрой у Бычковай стаў далёка не той, які быў дагэтуль. Аказваецца, жыве жанчына ў доме №23, у двухпакаёвай кватэры без ніякіх зручнасцей. Адна выхоўвае дзяўчынку, як апякун. У вёсцы Хутар жыве 80-гадовая маці Бычковай. Яна мае патрэбу ў доглядзе, але ў дачкі няма такой магчымасці, бо працуе, узяць старую да сябе не можа таксама, паколькі нават туалет знаходзіцца на вуліцы.

Дом гэты знаходзіцца на балансе УКП “Жылкамгас”. Астатнія дамы, разлічаныя на некалькі сем’яў, таксама. У адным з іх хоча жанчына атрымаць сабе лепшую кватэру, да якой падводзіцца вадаправод, а сваю здаць, бо яна не прыватызаваная. Звярталася ў мясцовы сельвыканкам. Але станоўчага адказу на свой зварот не атрымала.

—Гэтая апякунская сям’я не мае права на атрыманне сацыяльнага жылля, — сказала мне ў тэлефоннай размове кіраўнік спраў Холстаўскага сельвыканкама Ірына Нікалаева. — Да таго ж гэта не наша жыллё, а жылкамгаса…

Жыллёвая праблема Бычковай пакуль не вырашаецца, патрэбная ёй кватэра па-ранейшаму пустуе, хаця жыццё паказвае, што такіх невырашальных жыллёвых праблем, тым болей у сельскай мясцовасці, няма. Варта толькі тым, ад каго залежыць, вельмі захацець яе вырашыць.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Очередная схема: “Белпочта” предупреждает о сообщениях мошенников в мессенджерах

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Ущерб природе от строительства Польшей забора в Беловежской пуще составил около $20 млн

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Чем грозит ретроградный Меркурий в апреле 2024-го

29 марта 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Погода на выходные: преимущественно без осадков и до +23°С

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сотрудники прокуратуры Быховского района приняли участи в республиканской добровольной акции «Аднавiм лясы разам»

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024