Неабыякавыя нататкі да дня перамогі

У наш час развялося нямала скептыкаў-ныцікаў, якія сцвярджаюць, што ніякай ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ не было, што 9 мая — гэта зусім  не свята. Такім квасным патрыётам і людзям без прынцыповай жыццёвай пазіцыі я б параіў кожны дзень разгортваць  кнігу “Памяць” свайго роднага раёна. Бо менавіта якпаз  яскравым праяўленнем глыбокай павагі і светлай памяці воінаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, расстраляных і спаленых жывымі, і  з’яўляецца  146-томнае выданне гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», якое было  завершана  яшчэ да 60-годдзя Вялікай Перамогі. У гэтых унікальных кнігах на ўзроўні кожнага горада і раёна нашай рэспублікі пададзены ўсе асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёнах, паймённа названы ўсе воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні Беларусі; воіны-землякі, партызаны, падпольшчыкі, загінуўшыя на вайне, а таксама мірныя жыхары кожнага горада, пасёлка, вёскі, расстраляныя і закатаваныя нямецка-фашысцкімі акупантамі. А зусім хутка настане той горкі час, калі ад нас адыдуць назаўсёды апошнія салдаты Вялікай Айчыннай. Так што давайце усё ж паспеем сказаць ім нашы неабыякавыя словы павагі і ўдзячнасці!.. Гэты ліст — таксама своеасаблівая ПАДЗЯКА САЛДАТАМ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ.

Многія сярод яшчэ нават блізка не падышлі да разумення таго, што перажыла тады Беларусь. Тут вайна не абмінула нікога. Нават тых, хто зброю ў руках не трымаў. А таму і ў святочным рознагалоссі варта часам суцішыцца, памаўчаць. І падумаць. І зразумець…
З дзяцінства пры выглядзе ветэранаў з медалямі на грудзях ў мяне ўзнікае трапяткое пачуццё павагі і доўгу перад імі. Мне думаецца, што Другая сусветная вайна была вайной супраць абсалютнага зла. Дзякуючы перамозе над гітлерцамі, беларусы захаваліся як нацыя. У выпадку перамогі нацыстаў нас фізічна вынішчылі б. Бо ж «жыццёвую прастору» на ўсход ад Нямеччыны нямецкія расісты прызначалі для сваёй каланізацыі.  Дзень Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі – адно з самых галоўных свят нашага календара. Для кожнага з нас дзень 9 Мая з’яўляецца яркім і вечным увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Айчыны, сімвалам гераізму і бяпрыкладнай мужнасці, воінскай доблесці і патрыятызму, надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў. Жыццё кожнага ветэрана з’яўляецца яскравым прыкладам беззапаветнай любові і адданасці Айчыне, узорам для пераймання падрастаючаму пакаленню.  І гэта не проста прыгожыя словы. Наша рэспубліка ўпэўнена ідзе па шляху дэмакратычных пераўтварэнняў, штогод памнажаючы свае дасягненні ва ўсіх сферах жыцця.  А нашы дзядулі і бацькі, бабулі і маці яшчэ  ў 1945 годзе заклалі аснову дня сённяшняга роднай Беларусі, яе палітычнай і сацыяльна-эканамічнай магутнасці. А  мы сёння павінны рабіць  ўсё для таго, каб наша краіна стала яшчэ больш моцнай, багатай і квітнеючай.

Дзень Перамогі — свята, здабытае цяжкімі шматгадовымі баямі за свабоду і незалежнасць Радзімы, цяжкай працай у тыле, барацьбой партызан і падпольшчыкаў на часова акупіраваных тэрыторыях. Гэта дата залатымі літарамі назаўсёды ўпісана ў гісторыю нашай краіны. У гераічным летапісе Беларусі не было бітвы больш лютай, чым Вялікая Айчынная вайна. Не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, выратаваў свет ад нацызму.  Беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міру і вышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны. Мы захоўваем у сэрцах не толькі мужнасць, гераізм, адвагу воінаў і працаўнікоў тылу, але і горыч страт ваеннага ліхалецця. Мільёны беларусаў назаўсёды засталіся на палях самых бязлітасных баёў, набліжаючы шчаслівы дзень усенароднага свята і славы. Разграміўшы фашызм, старэйшае пакаленне  дало нам магчымасць самім выбіраць свой шлях развіцця і будаваць дастойную будучыню Беларусі.  Сёння спадкаемцы пакалення пераможцаў узялі на сябе адказнасць за дабрабыт і бяспеку краіны. Мы захаваем з’яднанасць і сілу духу, каб і далей сумесна ўмацоўваць наш агульны дом. І глыбока  сімвалічна, што менавіта напярэдадні Дня Перамогі беларускі народ адзначаў яшчэ адно дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, сімвалаў нашай квітнеючай і мірнай краіны.

9 мая 45-га прагучалі словы, пачуць якія марылі з чэрвеня 41-га. Маштаб Другой сусветнай быў настолькі вялікі, што значэнне Перамогі і ў ХХІ стагоддзі немагчыма пераацаніць. І што вельмі істотна: кожны крок святочных калон у гэтае свята  — не шоу, а рытуал — святой  памяці і бессмяротнага жыцця.
Вайна заўсёды пачынаецца раптоўна, хоць праз пакаленне для гісторыкаў яна здасца непазбежнай. Шмат  гадоў таму скончылася самая страшная ў гісторыі Вялікая Айчынная. І з тых часоў кожны год урачыстым шэсцем Беларусь пакідае ў памяці успамін аб вайне, якая не абмінула ні адзін беларускі дом. У шэрагах Чырвонай арміі ваявала больш за мільён 300 тысяч беларусаў. Паўтара мільёна працавалі на карысць перамогі ў тыле. Сотні тысяч ваявалі ў партызанскіх атрадах і ў падполлі. Кожны трэці беларус ( а ў некаторых раёнах кожны другі) загінуў… І ў такі дзень вастрэйшая памяць аб іх.  Салдаты Бацькаўшчыны  выжылі ў той вайне, і яны перамаглі. Яны зрабілі гэта свята святым.

…Плошча Перамогі ў Мінску . Ля абеліска ў яе цэнтры – няпростая гісторыя. Адзін з яго стваральнікаў — Георгій Заборскі — пасля вайны распавёў, што праектаваць стэлу пачаў яшчэ ў 42-м – настолькі верыў у будучую Перамогу. А  з 1954 года 38-метровы абеліск — адзін з галоўных сімвалаў краіны-пераможніцы.
Штогод Вянкі Памяці ўскладаюць салдаты Перамогі. Для ветэранаў Вялікай Айчыннай гэта асаблівы рытуал. Гэта памяць аб аднапалчанах, аб таварышах, якія не вярнуліся з поля бою. І сімвалічна, што побач з ветэранамі кветкі ўскладаюць цяперашнія абаронцы Беларусі.

Беларускі народ у гады вайны праявіў масавы гераізм і стойкасць. На перадавой, у партызанскіх атрадах, у падполлі — паўсюдна мужна і самааддана змагаліся сыны і дачкі Беларусі. Разам з іншымі брацкімі народамі наш беларускі народ не толькі перамог і адстаяў сваё права вольна жыць на роднай зямлі, але і ўнёс важкі уклад у вялікую гістарычную місію — Перамогу над фашызмам. Вось чаму так важна помніць, якой цаной заваявана наша шчасце — жыць у свабоднай і суверэннай краіне.

Калі падчас урачыстага мітынгу  я чую песню “Дзень Перамогі”, бачу ветэранаў з сівымі галовамі, ордэнамі і медалямі на грудзях, адразу слёзы засцілаюць вочы і ўзнікае пачуццё гонару за сваю краіну і глыбокай павагі да ўсіх, хто праліваў кроў дзеля нашага сённяшняга мірнага жыцця. А,  паўтараючы словы вядомай песні: “Дзень Перамогі — гэта свята са слязамі на вачах”, заўсёды думаю аб тым, што яно палітае крывёю нашых дзядоў і прадзедаў. Таму, лічу, успамінаць пра гэта трэба не адзін раз на год, а памятаць заўсёды!
У летапiсе нашай Радзiмы 9 Мая Дзень Перамогi — гэта асаблiвае, дарагое i святое свята для ўсiх нас.  Гэтыя майскія ўрачыстасці — паўсюдныя ў нашай Беларусi — ад сталiцы горада-героя Мiнска да самай маленькай вёсачкі. Менавіта Вялiкая Перамога абавязвае нас з’яднацца для стваральнай дзейнасцi ў iмя шчаслiвай будучынi нашай Беларусi, нашага народа.  Падзеі вайны назаўсёды застануцца ў памяці людзей, у  гістарычным летапісе другога тысячагоддзя. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў радах Чырвонай Арміі змагаліся каля паўтара мільёна беларусаў. Братэрства, згуртаванасць, агульныя мэты дапамаглі вытрымаць і перамагчы ў вогненныя гады.

Вялікая Айчынная вайна з’яўляецца своеасаблівым урокам высокай грамадзянскасці, ідэйнай упэўненасці, патрыятызму, адказнасці за лёс народа і краіны. Слаўныя традыцыі былых воінаў Вялікай Айчыннай павінна пераймаць маладое пакаленне. На прыкладзе ўчарашніх салдат  цяперашнія і будучыя пакаленні павінны вучыцца патрыятызму, справядлівасці, адданасці свайму абавязку і Айчыне. Штогод тысячы людзей прыходзяць да брацкіх магіл, помнікаў і абеліскаў, каб схіліць галовы перад светлай памяццю загінуўшых і сказаць шчырыя словы падзякі жывым.

Калі палічыць страты ў адноснай колькасці насельніцтва, нанесеныя розным народам Другой сусветнай вайной, то беларусы зоймуць другое месца пасля яўрэяў. Задумаемся над гэтымі лічбамі. Антысемітызм быў асновай ідэалогіі нацыянал-сацыялізму, таму прадстаўнікоў яўрэйскай нацыі фашысты знішчалі па-слядоўна і мэтанакіравана. А вось беларусаў агрэсары першапачаткова лічылі амаль што арыйцамі і разлічвалі на іх дапамогу ў знішчэнні СССР… Аднак разлікі ворага не спраўдзіліся: на тэрыторыі Беларусі разгарнулася самая жорсткая партызанская вайна. Перамагчы народ, які змагаецца за сваю свабоду, немагчыма. Акупанты паспрабавалі дасягнуць гэтай мэты — і не здолелі!

На момант пачатку аперацыі “Баграціён” на беларускай зямлі дзейнічала 240 тысяч партызан і падпольшчыкаў — гэта ўсяго ў два разы меней, чым колькасць салдат і афіцэраў нямецкай групы армій “Цэнтр”, якая ў 1944 годзе стаяла на нашай зямлі. Менавіта з-за пастаяннага ціску народных мсціўцаў на тылавыя камунікацыі нямецкія стратэгі вясной 1944 года лічылі становішча гэтай групы армій найбольш нестабільным на ўсім Усходнім фронце. Да меркавання сваіх генералаў Гітлер у чарговы раз не прыслухаўся, і гэты пралік скончыўся поўным разгромам нямецкага войска на беларускай зямлі. Але за вызваленне Беларусь заплаціла дорага: загінула 30% яе насельніцтва, была на 70% зруйнавана прамысловасць і сельская гаспадарка. Выправіць нанесены за тры гады акупацыі ўрон эканоміцы ўдалося толькі праз тры дзесяцігоддзі, а страты генафонду адчуваюцца і дагэтуль.9 мая 1945 года савецкі народ атрымаў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, якая пачалася на беларускай зямлі 22 чэрвеня 1941 года і прадоўжылася 1418 дзён і начэй. Беларусь першая з саюзных рэспублік прыняла на сябе масіраваны ўдар фашысцкіх захопнікаў і страціла ў гады вайны больш за палову свайго нацыянальнага багацця. З першых дзён вайны насмерць змагалася легендарная Брэсцкая крэпасць. Цэлы месяц вытрымліваў асаду Магілёў. За час акупацыі вораг знішчыў 209 гарадоў і пасёлкаў, 9200 вёсак, больш за 600 з іх — разам з людзьмі. Фашысты разбурылі больш за 100 тыс. прадпрыемстваў, знішчылі тысячы навуковых, школьных і медыцынскіх устаноў.  Такое немагчыма забыць. Большасць атрымала на ўсё жыццё адмеціны: раненні, кантузіі, цяжкія ўспаміны пра дні, месяцы, а то і гады вымушанага палону. А значыць наш абавязак — помніць!

Наўрад ці знойдзецца сям’я, якую б не закранула полымя Вялікай Айчыннай. А значыць ніколі не зарасце сцяжынка да магіл загінуўшых.  І вельмі цудоўна, што светлы дзень Перамогі аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных пакаленняў. Радасць свецца ў вачах і дзяцей, і дарослых. А яшчэ бязмежнае пачуццё гонару за наш мірны край, за сінявокую Беларусь і за людзей, якія змаглі абараніць  краіну ад ворагаў. Вечная слава нашым ветэранам і вечная памяць загінуўшым!

У Беларусі цяпер жыве каля 35 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.   Якое ж гэта шчасце — жыць пад мірным небам, не ведаць жахаў вайны!   І як жа добра сказаў наш таленавіты класік Кузьма Чорны: “Порахам чалавека не выхаваеш”.

Канстанцін КАРНЯЛЮК (спецыяльна для «Маяка Прыдняпроўя»).

Последние новости

В МИРЕ

Песков: США “себя не забывают” и получают выгоду от помощи Киеву

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования: пул заявок для желающих поступить в вуз по целевому направлению утвердят до 1 мая

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Установлен порядок перечисления средств, заработанных на республиканском субботнике

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

МВД обеспечит правопорядок на селе

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024