Адам з сялян

Бацька Максіма Багдановіча быў не толькі выдатным этнографам, але і цікавым мемуарыстам.

У панядзелак усе краіны адзначылі Сусветны дзень кніг і аўтарскага права. Чаму менавіта 23 красавіка? Як аказалася, дата мае пэўную сімволіку. У гэты дзень у 1616 годзе з жыцця сышлі такія значныя асобы ў сусветнай літаратуры, як Мігель дэ Сервантэс, Вільям Шэкспір і Інка Гарсіласа дэ ла Вега. Таму менавіта 23 красавіка Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА вырашыла сямнаццаць гадоў таму аддаць даніну павагі кнігам і аўтарам, заклікаючы ўсіх, і асабліва моладзь, знаходзіць задавальненне ў чытанні і паважаць унёсак тых, хто садзейнічаў сацыяльнаму і культурнаму прагрэсу чалавецтва. Будзе адзначацца гэты дзень і ў нашай краіне. Сёлета ён мае асаблівае значэнне: 2012-ы аб’яўлены Годам кнігі ў Беларусі. А гэта — яшчэ больш чытацкіх флэш-мобаў, сустрэч з аўтарамі і, вядома, новых кніг. Вось і напярэдадні свята выйшла яшчэ адно цікавае выданне — “Я всю жизнь стремился к свету”. На першы погляд — звычайная кніга. Але толькі ў тым выпадку, калі не ведаеш, што аўтарам яе з’яўляецца не хто іншы, як бацька вядомага беларускага паэта Адам Багдановіч.

Калі мы чуем прозвішча Багдановіча, то ў першую чаргу ўзгадваем  Максіма — нашага таленавітага земляка, аўтара бессмяротных “Зоркі Венеры”, “Слуцкіх ткачых” і іншых паэтычных твораў. А што мы ведаем пра іншага Багдановіча — Адама Ягоравіча, акрамя таго, што ён быў бацькам Максіма?

— Выдатная асоба Максіма крыху засланіла сабой творчасць бацькі, — гаворыць складальнік кнігі Аляксандр Вашчанка. — Але, паверце, гэта быў чалавек, варты таго, каб яго ведалі і пра яго гаварылі.

Нарадзіўшыся ў невялікай вёсцы Халопенічы (зараз Крупскі раён Мінскай вобласці) у сям’і простых прыгонных сялян, Адам Ягоравіч здолеў выбіцца ў людзі. Ён стаў пачынальнікам інтэлігенцкага пакалення Багдановічаў. Яшчэ падчас вучобы ў Нясвіжскай семінарыі арганізаваў гурток самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічны матэрыял. Працаваў настаўнікам, загадчыкам вучылішча, дырэктарам бібліятэкі, служачым банка, удзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі і Расіі. Быў карэспандэнтам выдатнага фалькларыста Паўла Шэйна, часам выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па гісторыі і этнаграфіі. Аднак з маштабных прац пры жыцці Адама Ягоравіча свет пабачыла толькі адна.

— З кнігай “Пережитки древнего миросозерцания у белорусов”, якая выйшла ў 1895 годзе, я пазнаёміўся гадоў дзесяць назад, — расказвае Аляксандр Вашчанка. — Праца найцікавейшая. Але ж Адам Ягоравіч і іншага чаго шмат пісаў. У архіве Літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча змяшчаецца каля 1300 матэрыялаў, напісаных рукой Адама Ягоравіча. Аднак пры жыцці этнографа амаль нічога не было надрукавана. Сумесна з музеем вырашылі аддаць даніну павагі бацьку паэта і выдаць кнігу яго твораў. Паспрабавалі ўціснуць у адно выданне — не атрымалася. Адны ўспаміны Адама Ягоравіча займаюць 800 старонак рукапіснага тэксту! Вырашылі зрабіць двухтомнік. Таму ў выдання “Я всю жизнь стремился к свету”, якое, дарэчы, пабачыла свет напярэдадні 150-годдзя аўтара, яшчэ будзе працяг.

Кнігу Адама Багдановіча па праву можна назваць энцыклапедыяй сялянскага жыцця беларусаў XIX — пачатку XX стагоддзя. Выхадзец з простых сялян, ён знутры паказвае жахі прыгону, расказвае, як ён, сялянскі хлопчык, прабіваўся ў людзі, апісвае традыцыі беларусаў таго часу. Дзеля чаго? Гэта тлумачыць сам аўтар:  “Моих потомков главным образом я имею в виду, когда пишу эти воспоминания. Пусть они ведают, как жили, боролись за кусок хлеба, страдали и радовались их предки”.

— На прыкладзе сваёй сям’і, сваіх блізкіх Адам Ягоравіч расказвае нам пра гісторыю і побыт усіх беларусаў, — гаворыць стрыечная ўнучка Адама Багдановіча Вольга Дашкоўская, якая жыве ў Касарычах Глускага раёна, адкуль паходзіць бацька  этнографа. — Для мяне асабліва блізкая тая частка, дзе ён піша аб сваёй радні з боку бацькі. Вы ўяўляеце, як мне цікава чытаць пра сваю пра-пра-прабабулю Арыну Іванаўну, бабулю Адама Ягоравіча, якая любіла народныя казкі і песні, як здзіўлялася мове, якая ў нас, у Касарычах, існавала. Да  прыкладу, да сёння ў нас на карову гавораць — тавар. Ведаю, родныя з Касарычоў любілі Адама Ягоравіча, хоць стасункі з ім былі мінімальныя. Ён жыў то ў Гродне, то ў Ніжнім Ноўгарадзе, то ў Яраслаўлі. А раней камунікацыя была зусім не тая, што сёння. Затое, ведаеце, што цікава, у нашай сям’і многія зваліся Адамамі — раней было  прынята даваць імёны сваякоў.

Успаміны Адама Ягоравіча, думаю, будзе цікава пачытаць многім. Даведацца, што бабуля Максімкі валодала выдатнымі матэматычнымі здольнасцямі — да прыкладу, з лёгкасцю магла ўзвесці лічбу 7 у пятую ці шостую ступень. Паслухаць, якую першую трагедыю прыйшлося перажыць малому Максіму. Яму месяцы два было, калі Марыля, першая жонка Адама і  маці Максіма, выкупаўшы хлопчыка, вырашыла прысыпаць яго дзе трэба. Папрасіла сястру пасвяціць. Тая падышла з лямпай ззаду, і раптам цыліндрычнае шкло трэснула… і трапіла на жывоцік Максімку. Пузыр уздуўся памерам з далонь. Два месяцы пасля таго здарэння, успамінае Адам Ягоравіч, яго сябра — урач прыходзіў рабіць малому перавязкі.

А колькі яшчэ рэдкіх фактаў можна прачытаць ва ўспамінах Адама Ягоравіча. І не толькі тых, што датычацца яго сям’і. Так, у наступным томе, абяцаюць складальнікі і выдаўцы кнігі,  будуць змешчаныя ўспаміны Багдановіча-старэйшага пра яго сваяка Максіма Горкага (яны былі жанатыя на двух родных сёстрах), біяграфія Максіма Адамавіча, складзеная яго бацькам,  матэрыялы з гісторыі партыі “Народная воля” і іншая цікавая інфармацыя, напісаная каля ста гадоў таму.

Людміла МІНКЕВІЧ, Народная газета

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024