У прэс-цэнтры райвыканкама
Напрыканцы Вялікоднага дня пачаўся дождж, які шчодра паліваў зямлю да самага ранку. Гэта паспрыяла зніжэнню ўзгаранняў сухой расліннасці ў розных месцах рэгіёна, аб чым сказаў на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Мікалая Кароціна начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ясеў, бо да гэтага на тушэнне сальгаспалу даводзілася выязджаць. Іншых узгаранняў не было.
Мікалай Мікалаевіч ухваліў дарожнікаў ДРБУ-196 і УКП “Жылкамгас” за распачаты ямачны рамонт гарадскіх вуліц, напомніўшы пры гэтым, што работу трэба выконваць якасна, каб пасля не перарабляць яе.
Гамонка ішла таксама аб неабходнасці захавання гістарычных помнікаў, здароўя дзяцей, зносе і ўключэнні ў гаспадарчы абарот пустуючых аб’ектаў, рэканструкцыі і мадэрнізацыі жывёлагадоўчых ферм, правядзенні 21 красавіка рэспубліканскага суботніка, прыёме другаснай сыравіны ад насельніцтва, актыўнай падрыхтоўкі да майскіх святаў.