Што рабіць, каб рост заробкаў пераганяў інфляцыю?

Прырост цэн у Беларусі, які ўстрывожыў летась, сёлета ўдаецца стрымліваць. Сярэднямесячная інфляцыя на ўзроўні 1,7 працэнта — гэта значна менш ранейшых прыкладна 9 працэнтаў. Як у далейшым захаваць пазітыўную тэндэнцыю і пры гэтым павысіць рэальны ўзровень даходаў насельніцтва?

На мяжы інтарэсаў

Інфляцыя, як лічаць многія эканамісты, непазбежная. Краіны адрозніваюцца толькі рознымі тэмпамі росту цэн. Інфляцыя — гэта плата за развіццё эканомікі і рызыку вытворцаў тавараў і паслуг. Цэны ляжаць на мяжы інтарэсаў пакупнікоў і прадаўцоў. Таму дзяржаве вельмі часта і прыходзіцца вырашаць няпростую дылему: на карысць якога боку прыняць рашэнне, адпусціць цэны ці стрымаць.

Летась спажывецкія цэны, па падліках Белстата, выраслі больш чым на 108 працэнтаў. Разам з тым кошт некаторых сацыяльна значных тавараў змяніўся значна менш. На дзяржаўным узроўні стрымлівалі некаторыя цэны, тым самым спажыўцам далі пэўную фору. Цяпер жа, калі заробкі і пенсіі падраслі, падаражэлі некаторыя тавары, у тым ліку цукар і аўтамабільнае паліва.

Як пазбегнуць дэфіцыту?

“Цэны нельга бясконца стрымліваць, — гаворыць аналітык Аляксандр Муха. — Іначай гэта можа прывесці да вывазу прадукцыі ў суседнія краіны, выклікаць таварны дэфіцыт”.

Па яго словах, МВФ падлічыў, што па парытэце пакупніцкай здольнасці цэны ў Беларусі прыкладна ў два разы больш нізкія, чым у Расіі і Казахстане. Таму з улікам фарміравання трыма краінамі Адзінай эканамічнай прасторы цэны, як і заробкі, няўмольна будуць паступова выроўнівацца.

Хто “накручвае” кошт?

“Інфляцыя ў Беларусі залежыць не толькі ад пазіцыі дзяржавы, але і ад іншых фактараў”, — тлумачыць доктар эканамічных навук, дацэнт БДЭУ Уладзімір Паплыка.
Канешне, калі Нацыянальны банк здолее і далей праводзіць жорсткую грашова-крэдытную палітыку, не “друкаваць” грошы, то гэта стрымае рост цэн. Але на нас уплываюць і працэсы ў іншых краінах. Мы па-ранейшаму набываем шмат замежных тавараў і тым самым імпартуем інфляцыю. Таму сёння так важна займацца імпартазамяшчэннем.

Трэба ўлічваць яшчэ два фактары. Па-першае, на дынаміку цэн уплывае ўзровень канкурэнцыі. Узлёт кошту грэчкі і алею, з якім мы сутыкнуліся летась, гэта пацвярджае. Па-другое, інфляцыйныя чаканні насельніцтва таксама падганяюць рост цэн. Напрыклад, летась, калі адчуваўся дэфіцыт долараў і еўра, а стаўкі па рублёвых дэпазітах не перакрывалі інфляцыю, многія грамадзяне спяшаліся “канверціраваць” свае грошы ў тавары — тэлевізары, халадзільнікі, мэблю. Пад уплывам гэтага многія прадаўцы падымалі цэны. Сёлета ж сітуацыя змянілася, людзі лічаць больш выгадным зарабляць грошы на банкаўскіх укладах, а не “затаварвацца”. На валютным рынку таксама ажыятажу даўно няма.

У Беларусі ўдалося дасягнуць пэўнай стабілізацыі, лічыць Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. “У знешнім гандлі складваецца станоўчае сальда. На чыстай аснове прыток валюты амаль на паўмільярда большы, чым адток”, — заявіў ён.

Падтрымаць малазабяспечаных

“Доля зарплаты ў валавым унутраным прадукце Беларусі ў параўнанні з нашымі суседзямі параўнальна невялікая”, — лічыць Уладзімір Паплыка. Таму, на яго думку, можна паступова павышаць заробкі. Аднак гэта трэба рабіць толькі ўслед за павышэннем эфектыўнасці работы прадпрыемстваў і ўсяго працоўнага калектыву. Іначай дадатковыя грошы ў кішэні не павысяць дабрабыту, а толькі падгоняць інфляцыю. Павышэнне ж эфектыўнасці вытворчасці, перакананы эксперт, залежыць не толькі ад стараннасці работнікаў, але і ад гатоўнасці дзяржорганаў да пашырэння прыватызацыі і стварэння канкурэнтнага асяроддзя.

“Зарплатную палітыку трэба рэалізоўваць у звязцы з антыінфляцыйнымі мерамі, — лічыць Аляксандр Муха. — Заробкі павінны хоць на трошкі пераганяць рост цэнаў”. Пры гэтым, перакананы ён, дзяржаве трэба паступова паслабляць уплыў на фарміраванне цэн, скарачаць пералік сацыяльна значных тавараў, кошт якіх рэгулюецца дырэктыўна. “Гэты працэс лібералізацыі, важны для прыцягнення ў нашу краіну інвестараў, можа расцягнуцца на два—чатыры гады”, — не выключае эксперт. Гэты час трэба скарыстаць для пераходу ад рэгулявання цэн да адраснай дапамогі катэгорыям насельніцтва з нізкім узроўнем даходаў.

Такім чынам, вырашэнне адвечнай дылемы канфлікту інтарэсаў пакупнікоў і прадаўцоў можна аддаць, як гэта адбываецца ў многіх краінах, свабоднай канкурэнцыі. Беларускі вопыт таксама сведчыць, што пры адсутнасці жорсткага дзяржаўнага кантролю цэны могуць не толькі расці, але і зніжацца. У гэтым пераконвае, у прыватнасці, сёлетняе зніжэнне цэн на грэчку і алей.

Руслан АНАНЬЕЎ,

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024