Якой будзе зарплата?

Зарплата — гэта цікава. Колькі атрымлівае мая калега? А галоўны рэдактар? Міністр? Яго сакратарка? Дырэктар крамы? Зарплата — гэта табу. Таму што пытацца пра яе непрыстойна: праславіцеся як дрэнна выхаваны чалавек. Да таго ж, па вялікім рахунку, больш за чужую зарплату нас цікавіць наша ўласная. З чаго яна складаецца і якія перспектывы чакаюць яе ў бліжэйшы час?

фото: bdg.by

Добрая навіна: дзяржава зацікаўлена ў тым, каб утрымаць высокакваліфікаваныя кадры, і не толькі рэальнага сектара эканомікі, але і бюджэтнай сферы. Таму робяцца новыя крокі па мадэрнізацыі аплаты нашай з вамі працы.

Рэальны сектар не абавязаны прымяняць  Адзіную тарыфную сетку

Летась былі кардынальна зменены падыходы да аплаты працы работнікаў рэальнага сектара эканомікі. У прыватнасці, істотна зніжана яе дзяржаўнае рэгуляванне ў камерцыйных арганізацыях усіх формаў уласнасці. З 1 чэрвеня 2011 г. яны маюць права самастойна фарміраваць умовы аплаты працы работнікаў, як з выкарыстоўваннем, так і без прымянення Адзінай тарыфнай сеткі, у тым ліку павышаць тарыфныя стаўкі (аклады) і прызначаць выплаты стымулюючага характару.

“Мы сёння далі магчымасць так працаваць рэальнаму сектару, — заявіла на калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі яго міністр Марыяна Шчоткіна. — З-пад прамога дзяржаўнага рэгулявання выведзена больш за 87 тысяч арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці. Але… на 1 студзеня 2012 года толькі 16,3% з 4,3 тысячы арганізацый камунальнай формы ўласнасці перайшлі на гібкія формы аплаты. Астатнія — інертныя. А людзям жа трэба даваць магчымасць зарабіць. Сёлета мы плануем правесці па ўсёй краіне семінары, якія абагульнілі б вопыт гэтых арганізацый”.

У бюджэтнай сферы ўзрасце дыферэнцыяцыя ў аплаце працы

Зарплата бюджэтнікаў рэгулюецца цэнтралізавана. У аснове яе ляжаць Адзіная тарыфная сетка і тарыфная стаўка першага разраду, якая вызначаецца ўрадам.

З 1 студзеня гэтага года тарыфная стаўка вызначана ў памеры 200 тыс. руб., зменены дыяпазон карэкціруючых каэфіцыентаў (з 2,862-0,915 на 3,720-0,920), што дазволіла адмяніць штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты і індэксацыйныя выплаты (уведзеныя з 1 кастрычніка 2011 года).

У цэлым наша зарплата складаецца з дзвюх частак: абавязковай (асноўная або тарыфная заработная плата) і дадатковай або надтарыфнай (даплаты, надбаўкі, бонусы, прэміі). Ва ўрадзе ёсць планы па павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду. Пры гэтым ставіцца задача павелічэння дыферэнцыяцыі ўнутры Адзінай тарыфнай сеткі, каб можна было павялічваць зарплату ў залежнасці ад кваліфікацыі. Дзяржава на працягу шэрагу гадоў падтрымлівала нізкааплатных работнікаў, сацыяльна іх абараняла. Рабілася гэта з дапамогай карэкціруючых каэфіцыентаў. Але іх прымяненне сказіла дыферэнцыяцыю ў аплаце працы. У выніку розніца ў зарплаце, напрыклад, медсястры і санітаркі стала чыста сімвалічнай.

— Якім чынам плануецца павялічыць дыферэнцыяцыю ўнутры Адзінай тарыфнай сеткі? — пацікавіліся мы ў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення працы і заработнай платы Мінпрацы і сацыяльнай абароны Беларусі Віктара Сідаровіча.

— Зараз суадносіны ў аплаце працы работніка, тарыфікаванага 1-м і 27-м разрадамі, з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў складаюць 2,1, у той час як па ўведзенай у 2001 годзе Адзінай тарыфнай сетцы яны складалі 7,84. Павелічэнне дыферэнцыяцыі ўнутры Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў будзе рабіцца, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў дзяржавы, шляхам паэтапнай адмены карэкціруючых каэфіцыентаў.

Заахвочваць работніка ці не, будзе вырашаць кіраўнік

У Міністэрстве працы і сацабароны лічаць, што цэнтралізаванае рэгуляванне надтарыфнай часткі заработнай платы (прэміі, надбаўкі, даплаты) прывяло да абмежавання правоў кіраўнікоў па ацэнцы працы канкрэтных работнікаў. Таму плануецца даць больш правоў непасрэдна кіраўнікам прадпрыемстваў для заахвочвання работнікаў, якія якасна працуюць.

— Па якіх крытэрыях будзе вызначацца работнік, якога варта заахвоціць?

— Грунтуючыся на тым, што з цэнтра нельга ўсё прадугледзець, мы і прапануем даць такое права непасрэдна наймальніку. Нельга напісаць канкрэтныя крытэрыі ацэнкі таго ці іншага работніка для кожнай арганізацыі. У кожнай установе свая спецыфіка, свае падыходы.

— А ці не атрымаецца так, што кіраўнік будзе заахвочваць работнікаў па прынцыпе асабістай сімпатыі?

— Суб’ектыўны фактар зусім зняць немагчыма. Але шмат што будзе залежаць ад працоўнага калектыву. Бо ёсць калектыўны дагавор, пагадненне, ёсць прафсаюз. Усё будзе залежаць ад таго, як гэта будзе працаваць. Не трэба спадзявацца, што ўсё прыйдзе зверху. Трэба самім быць актыўнымі.

Святлана БУСЬКО, Звязда

ПАЗІЦЫЯ 

Зінаіда Мандроўская, намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў:

На сённяшні дзень ураду неабходна прыкладаць дадатковыя намаганні не толькі для павелічэння заработнай платы (гэта датычыцца бюджэтнай сферы, бо для камерцыйных прадпрыемстваў зняты ўсе абмежаванні па росце заработнай платы. Там рост заробку забяспечваецца за кошт фінансавых вынікаў дзейнасці, прадукцыйнасці працы і намаганняў кіраўніцтва па яе павелічэнні). Мы шмат чаго дасягнулі, маючы закон аб мінімальнай заработнай плаце, але неабходна павялічваць дыферэнцыяцыю заработнай платы, што забяспечыць большую аддачу людзей і дазволіць скараціць адток спецыялістаў з краіны. На фоне прыкмет фінансавай і эканамічнай стабілізацыі трэба ўжо прыступаць да вырашэння гэтай задачы больш хуткімі тэмпамі.

НАША ДАВЕДКА

Мы задалі Віктару Сідаровічу некалькі наіўных пытанняў.

Што такое мінімальная заработная плата?

Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) — гэта дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы за працу ў нармальных умовах пры выкананні пэўнай (месячнай або пагадзіннай) нормы працы. Памер яе, вызначаны заканадаўствам, з’яўляецца абавязковым для наймальнікаў у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

Пастановай урада Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня бягучага года месячная МЗП устаноўлена ў памеры 1 млн руб., гадзінная — 5930 рублёў.

Што такое звышурочная праца і як яна аплачваецца? 

Звышурочнай лічыцца праца, выкананая работнікам па прапанове, распараджэнню або з ведама наймальніка звыш устаноўленай для яго працягласці працоўнага часу, прадугледжанай правіламі ўнутранага працоўнага распарадку або графікам зменнасці.

Пры гэтым прыцягненне да звышурочных работ дапускаецца толькі са згоды работніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных нормамі артыкула 121 Працоўнага Кодэкса (ПК), а таксама калектыўным дагаворам, пагадненнем.

Акрамя таго, нормамі ПК прадугледжаны шэраг абмежаванняў па прыцягненні да звышурочных работ у дачыненні да асобных катэгорый работнікаў (цяжарных жанчын; жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў; работнікаў, маладзейшых за васямнаццаць гадоў, і інш.)

Кожная гадзіна працы ў звышурочны час аплачваецца: работнікам са здзельнай аплатай працы — не ніжэй падвойных здзельных расцэнак; работнікам з пагадзіннай аплатай працы, а таксама тым, хто атрымліваюць службовыя аклады, — не ніжэй падвойных гадзінных тарыфных ставак (акладаў). Пры гэтым за працу ў звышурочны час прэміі налічваюцца на заробак па адзінарных здзельных расцэнках ці на адзінарную тарыфную стаўку.

Па дамоўленасці з наймальнікам работніку за працу ў звышурочны час можа прадастаўляцца другі дзень адпачынку (артыкул 69 ПК).

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024