Магілёўскія склады “назапасілі” 783 мільярды рублёў, стратных прадпрыемстваў стала ўдвая больш
Магілёўскія прадпрыемствы за два месяцы 2012 года не выканалі планаў па вытворчасці, запасы гатовай прадукцыі на складах узраслі на 10%, нерэалізаванай прадукцыі ляжыць на 783 мільярды рублёў. За гэты ж перыяд з 14 да 28 вырасла колькасць стратных прадпрыемстваў. Магілёўская гарадская эканоміка атрымала нездавальняючыя ацэнкі.