Вечарыны беларускай культуры ў Германіі
У ДУА “Чарнаборскі ВПК д/с-сш” настаўнікам замежнай мовы я працую 7 год. Я выступаю не толькі як спецыяліст па выкладанню мовы, але і як пасрэднік паміж роднай і замежнай культурамі.
Вяду сумесную работу з Беларускім дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “У будучыню – з надзеяй”, якое ажыццяўляе аздараўленне дзяцей за мяжой.
Кожны год з групай вучняў нашай школы мы выязджаем у Германію або Швейцарыю з мэтай аздараўлення дзяцей. Мае вучні прымаюць актыўны ўдзел у вечарынах беларускай культуры. Мы рыхтуем канцэрты, дзе гучаць песні на роднай мове, паказваюцца інсцэніроўкі казак, гучаць вершы беларускіх паэтаў. Мы рыхтуем прэзентаціі нашых весак і гарадоў на нямецкай мове.
На гэтых святах прысутнічаюць бургамістр горада Ольдэнбург Рыта Шылінг, члены аб’яднання “Дапамога дзецям Чарнобыля”, гасцявыя сем’і. Гасцям вельмі падабаюцца гэтыя вечарыны. Яны з захапленнем слухаюць нас.
З аздараýлення мы заýседы вяртаемся з пiсьмамi падзякi.
Вiкторыя Жукава,
Настаýнiца замежнай мовы ДУА «Чарнаборскi ВПК д/с-сш»