Першая дапамога бывае горшай за “раненне”

Каб не нашкодзіць падчас аказання самай першай дапамогі ў хатніх умовах, трэба ведаць, што нельга рабіць. А калі рабіць — дык што менавіта? Парады дае медыцынская сястра 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Ірына ШАЎЦОВА.

Для свежай ранкі — перакіс вадароду

Пры невялікай павярхоўнай ранцы дастаткова прамыць яе перакісам вадароду, а скуру вакол апрацаваць ёдам або зялёнкай. Сцягніце краі раны і шчыльна забінтуйце або заклейце бактэрыцыдным пластырам. Пры большых ранах спачатку трэба спыніць крывацёк. Для прафілактыкі інфекцыйнага запалення неабходна апрацаваць скуру вакол раны любым дэзынфікуючым сродкам, а саму рану апрацаваць толькі перакісам вадароду.

Нельга выдаляць іншародныя целы з глыбокіх слаёў раны, прамываць рану вадой і накладваць на яе вату, ліць у рану ёд, гарэлку і іншыя вадкасці з прыпякальным эфектам, накладваць на свежыя раны супрацьзапаленчыя мазі для загойвання.

Пры артэрыяльным крывацёку дзіця за кароткі час можа страціць вялікую колькасць крыві, што небяспечна для жыцця. Артэрыю, якая забяспечвае паранены ўчастак цела крывёй, трэба пераціснуць пальцамі на 2-3 см вышэй за рану, бліжэй да тулава. Можна выкарыстаць скрутак з насоўкі ці бінта. Нельга выкарыстоўваць у якасці жгута шнуры і вяроўкі, вузкія неэластычныя матэрыялы. Накладваць жгут зімой можна не больш як на паўгадзіны, у цёплы час — не больш як на 1 гадзіну. Той, хто аказвае першую дапамогу, павінен памятаць: паколькі жгут на канечнасці спыняе паступленне крыві, то гэта можа прывесці да пашкоджання нерваў, сасудаў і нават страты самой канечнасці.

Пры вянозным крывацёку сціскальную павязку накладваюць на месца ранення. Але спачатку скуру вакол раны апрацоўваюць настойкай ёду, закрываюць сурвэткай, потым бінтуюць і надаюць канечнасці ўзвышанае становішча.

Насавы крывацёк. Моцны крывацёк можа парушыць дыханне з-за пранікнення крыві ў дыхальныя шляхі. А таму галаву нахіляюць наперад, на пераносіцу прыкладаюць холад.

Страўнікавы крывацёк. Калі ў дзіцяці ўзніклі крывавыя ваніты, нельга даваць яму піць. На жывот трэба пакласці пузыр з лёдам.

На апёк — ніякіх тлушчаў!

Пры апёку ў якасці першай дапамогі неабходна падставіць паранены ўчастак пад струмень халоднай вады, апусціць у таз з халоднай вадой або проста прыкласці лёд, загорнуты ў насоўку ці рушнік. Холад змяншае боль і перашкаджае ўтварэнню ацёку.

Пашкоджаны ўчастак трэба нямоцна забінтаваць стэрыльным бінтам. Ні ў якім разе нельга дакранацца да апёкавых ран рукамі, пашкоджваць пухіры. Нельга накладваць на апёкавыя раны алеі, тлушчы, рабіць кампрэсы, прысыпаць пудрай, мукой, содай, змазваць яечным бялком! Пасля накладвання павязкі дзіця неабходна пакласці ў ложак, накрыць цёплай коўдрай, даць вялікую колькасць цёплага напою. На ране пакінуць грэлку з халоднай вадой або лёдам.

Мазі спрыяць
пераахаладжэнню

Калі вы працуеце на вуліцы ў халоднае сырое надвор’е або ў сырым памяшканні, носіце цесны няўцеплены абутак, словам, пераносіце хоць і нямоцны, але пастаянны холад, значыць, можаце атрымаць адзін з відаў халадовай траўмы — хранічнае абмаражэнне 1-й ступені. На скуры кісцяў, ступняў, вушных ракавін, радзей на носе і шчаках з’яўляюцца чырванавата-сінюшныя або барвовыя плямы, ацёчнасць, скура можа свярбець, балець, асабліва падчас хуткага сагравання.

Большасць халадовых траўмаў у дарослых адбываецца ў стане алкагольнага ап’янення. Алкаголь дае адчуванне разагрэву на 15-20 хвілін, а далей адбываецца прыгнечанне цэнтра тэрмарэгуляцыі, павышаецца цеплааддача і арганізм хутка пераахалоджваецца. Акрамя таго, алкаголь павялічвае вязкасць крыві, парушае яе мікрацыркуляцыю, зніжае хуткасць крыватоку ў канечнасцях.

Існуе ўяўленне, што з дапамогай спецыяльных мазяў, гусінага тлушчу абмаражэнне можна прадухіліць. Гэта абсалютна неэфектыўна! Калі тлушч насычае паверхневыя слаі скуры, ён тым самым замяшчае паветра, якое там знаходзіцца. Гэта павышае цеплаправоднасць скуры і спрыяе пераахаладжэнню.

Святлана БАРЫСЕНКА, Звязда

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Правила безопасного поведения на водоемах

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024