Ветэраны сельгасвытворчасці: З тэхнікай па жыцці

Юнацтва жыхара Баркалабава Браніслава Хазеева прыйшлося на 50-я гады мінулага стагоддзя — час задумак і здзяйснення грандыёзных праектаў па пасляваеннаму адраджэнню краіны, асваенню неабсяжных цалінных земляў, бяскрайніх і неабжытых прастораў Сібіры, Крайняй Поўначы і Далёкага Усходу. Не застаўся ў баку ад іх і беларускі сялянскі хлопец, які пасля заканчэння рамеснага вучылішча ў Магілёве ў 1953 годзе разам з групаю землякоў, паддаўшыся панаваўшым тады агульным настроям ды парывам, паехаў на маладзёжныя будоўлі ў толькі нядаўна паўстаўшы далёкаўсходні горад Камсамольск-на-Амуры.

—Я нават тады сваім бацькам не сказаў, што еду на Далёкі Усход, — расказвае Браніслаў Васільевіч. — Атрымалі з сябрамі ў райкаме камсамола ў Магілёве пуцёўкі, селі ў цягнік і праз 15 сутак прыбылі на месца прызначэння. Прызначылі мяне на працу слесарам у аб’яднанне “Дальэнергомантаж”. Спачатку працаваў на мантажных работах на будоўлі цеплаэлектрацэнтралі, а затым стаў ездзіць па камандзіроўках на шматлікія і раскіданыя па Амурскім, Хабараўскім і Прыморскім краях будоўлі і аб’екты. Пабыў у Хабараўску, Уладзівастоку, Савецкай Гавані і іншых гарадах.

Па тых часінах атрымліваў добрыя заробкі — з камандзіровачнымі выходзіла па 8000 рублёў і более. Зарабіць, напрыклад, на такую дарагую тады рэч, як аўтамабіль “Масквіч”, можна было літаральна за некалькі месяцаў. Але ж і працаваць даводзілася ў надта цяжкіх умовах. Самым небяспечным момантам, сталася тое, што якраз гэтым перыядам па амністыі пасля смерці Сталіна на свабоду з турмаў вызвалілі вельмі шмат зняволеных, і, як атрымалася, не адных толькі палітычных. Тысячы крымінальных элементаў, аб’яднаўшыся, лічы, у банды, блукалі па тайзе і сопках, займаліся крадзяжамі ды рабаваннямі. Мы, працаўнікі “Дальэнергамантаж”, таксама стараліся заўсёды трымацца групамі, каб, калі трэба, даць адпор крымінальнікам.

Усё ў мяне на ўсходзе складвалася добра, і я ўжо меркаваў застацца там жыць стала. Але жыццё распарадзілася інакш…

Пасля амаль трох год працы, лічы, на краю свету захацелася наведаць бацькоў і блізкіх у сваіх родных Хадуцічах Баркалабаўскага сельсавета. Водпуск мне прадставілі доўгі, за ўвесь час працы, што, відаць, і спрычынілася да чарговага крутога віражу ў маім жыцці. Мясцовы начальнік ваенна-уліковага стала сельсавета ўключыў мяне ў склад прызыўнікоў, хоць я меў адтэрміноўку ад службы ў войску як добраахвотны ўдзельнік камуністычнай будоўлі камсамольскага прызыву.

Карацей кажучы, праз колькі часу я апынуўся ў вайсковай часці Групы савецкіх войскаў у Германіі. Амаль цэлы год вучыўся ў школе малодшых спецыялістаў, дзе атрымаў некалькі спецыяльнасцей (аэрадромны тэхнік, вадзіцель, электрамеханік) , якія потым спатрэбіліся не толькі ў вайсковай службе, але і на працы ў сельскай гаспадарцы.

Служылася ў ГДР зусім няблага, атрымліваў, калі стаў сержантам і выконваў абавязкі камандзіра ўзвода, грашовае забеспячэнне ў памеры 600 мясцовых марак. Хапала трохі і на забавы, а таксама на пасылкі для родных, якія жылі тады ў істотнай галечы. Запамінальным фактам вайсковай біяграфіі стаў удзел узвода ва ўрачыстай сустрэчы тагачаснага лідара СССР Мікіты Хрушчова, які наведаў ГСВГ.

Пасля чатырох гадоў службы і дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму, дзе уладкаваўся на працу вадзіцелем у калгасе імя Карла Лібкнехта. У сярэдзіне 1960-х гадоў завочна скончыў  Гарадокскі тэхнікум механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі і стаў працаваць у калгасе спачатку механікам, а затым — інжынерам.

Выконваў свае абавязкі, як кажуць, не за страх, а за сумленне, служба мая заўсёды хадзіла ў перадавых у раёне. За высокія дасягненні і ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Леніна быў узнагароджаны медалём “За добрасумленную працу”, а на пачатку 1970-х гадоў удастоіўся Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР.

Лічу, што знамянальнаю вехаю ў маім жыцці сталася праца пэўны час дырэктарам камбікормавага завода на нядаўна ўведзеным у строй жывёлагадоўчым комплексе “Днепр” калгаса імя Ільіча напрыканцы 1970-х гадоў. Будоўлю і працу комплекса асабіста курыраваў тагачасны Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў, з якім давялося некалькі разоў сутракацца і дакладаць пра становішча спраў на сваім участку вытворчасці перадавога па тых часінах аб’екта жывёлагадоўлі краіны.

У нашай сустэчы з Браніславам Васільевічам удзельнічаў старшыня Баркалабаўскага сельвыканкама Іван Скрыпцоў, з якім герой гэтай замалёўкі працаваў побач у калгасе імя К. Лібкнехта амаль два дзесяткі гадоў. Івану Міхайлавічу прыгадаўся 1979 год — пачатак ягонай працы ў якасці старшыні гэтай гаспадаркі. Год той выдаўся надта неўрадлівым, асабліва па збожжу. Надыходзіў зімовы перыяд утрымання жывёлы, а карміць яе, лічы, не было чым. Тут на дапамогу зусім маладому кіраўніку прыйшоў вопытны гаспадарнік Хазееў. Будучы абодва інжынерамі, яны прыдумалі і сканструявалі ўстаноўкі для запарвання саломы. У ход пайшлі меўшыяся ў гаспадарцы падсобныя матэрыялы і абсталяванне, спісаныя ў райсельгастэхніцы катлы. Карацей, зіму тую як-ніяк перажылі, а затым справы ў калгасе ішлі толькі на лад.

Інжынерная служба гаспадаркі, якую ўзначальваў  Браніслаў Хазееў, з прыходам новага старшыні стала працаваць яшчэ лепей і болей эфектыўна. Гэта тычылася арганізацыі сельскагаспадарчых работ, стварэння матэрыяльнай базы для абслугоўвання і рамонту тэхнікі, асабліва ўласнымі сіламі, іншых момантаў. Абодва, трохі нават з жартам, успомнілі, як ім ужо амаль надакучвалі шматлікія семінары ды практычныя заняткі для механізатараў і спецыялістаў, што пастаянна ладзіліся на базе калгаса.

Пэўныя жыццёвыя абставіны прымусілі Браніслава Васільевіча не па сваёй волі пакінуць пасаду галоўнага інжынера. Але ён, як заўсёды па жыцці, не згубіў аптымізму і перайшоў працаваць … шэраговым трактарыстам на магутны К-702. Па словах Івана Скрыпцова, ветэран працы Хазееў спраўляўся са сваімі механізатарскімі абавязкамі ніяк не горш многіх іншых, больш маладзейшых калег, а работы яму давяраліся самыя што ні на ёсць адказныя.

—Пасля колькі гадоў працы на пенсіі трактарыстам у калгасе я так і не пайшоў, як кажуць, на заслужаны адпачынак, — працягвае распавядаць ветэран сельгасвытворчасці. — Справа ў тым, што мой сын у тыя 1990-я гады якраз адкрываў свой бізнес па грузавых перавозках і для таго, каб дапамагчы яму зменшыць выдаткі, а таксама, канешне, падтрымаць маральна ды вопытам, уладкаваўся на фірму вадзіцелем. Давялося аб’ездзіць амаль усю еўрапейскую Расію, дабіраўся да Чалябінска і Цюмені. Камандзіроўкі доўжыліся нярэдка і да 8 сутак , але нічога, вытрымліваў.

З тэхнікай Браніслаў Хазееў не парывае і цяпер. З дапамогаю мотаблока, рознага прычапнога інвентара да яго выконвае розныя сельскагаспадарчыя ды падсобныя работы па асабістай гаспадарцы.

Увесь час пасля шлюбу разам з ім па жыцці ідзе жонка Соф’я Фёдараўна, якую ён напаткаў у сваіх родных Хадуцічах, дзе тая настаўнічала. Абодвух вы бачыце на здымку.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024