Пётр Немцаў: У гэтым накірунку ёсць пэўныя поспехі, бо ў СВК працуе шэраг маладых спецыялістаў
Праўленне СВК «Следзюкі» сістэмна працуе па прыцягненню на працу ў гаспадарку маладых кадраў. Старшыня праўлення гаспадаркі Пётр Немцаў з задавальненнем адзначыў, што ў гэтым накірунку ёсць пэўныя поспехі, бо ў СВК працуе шэраг маладых спецыялістаў. У іх ліку і выпускніца Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, заатэхнік жывёлагадоўчага комплексу Яўгенія Дзёмінская (на здымку). Дзяўчына праходзіла ранней вытворчую практыку ў гаспадарцы і па запыту праўлення кааператыва каледж накіраваў яе як маладога спецыяліста працаваць у родную вёску Следзюкі.
Выпускніца цяпер паспяхова займаецца сваімі абавязкамі на комплексе. А пагалоўя там нямала — 3137 галоў цялят, якіх даглядаюць дзевяць аператараў першага перыяду. Вось малады спецыяліст каантралюе іх работу, каб маленькія цяляткі атрымлівалі выдзеленую норму корму. Маладняк прыбаўляе ў суткі ў сярэднім па 600 грамаў, што з’яўляецца добрым паказчыкам не толькі на жывёлагоўчым комплексе, але і ва ўсёй гаспадарцы.
Таццяна Яўсеева