Магілёўскія школьнікі адзначылі народзіны Браніслава Тарашкевіча
Да 120-годдзя з дня нараджэння Браніслава Тарашкевіча ў гарадскіх школах Магілёва прайшлі адмысловыя мерапрыемствы. Шкаляры распавядалі аднагодкам пра значны ўнёсак у жыццё Беларусі грамадскага дзеяча і навукоўца. Праўда, гэта толькі дадало моўных пытанняў вучням і іх настаўнікам. Першыя ўсё ніяк не могуць адвыкнуць ад правіла “як чуеш – так і пішаш”, а другія заклапочаныя тым, як навучыць дзяцей новым правілам беларускага правапісу.