Чыгірынскае вадасховішча стала эпіцэнтрам рыбалоўных баталій
Сярод удзельнікаў былі і вопытныя, заўзятыя рыбаловы з уласнымі «сакрэтамі» свайго хобі і навічкі, якім цікава было спасцігнуць гэта майстэрства.
Перамогу ў спаборніцтвах святкавала каманда «БРИК» (вялікага рыбалоўнага інтэрнэт-клуба) з двухдзённым уловам у 5772 г. У асабістым першынстве з рэзультатам 2518 г выйграў Вадзім Якубовіч. Ён таксама злавіў і самую буйную рыбу: гэта быў лешч вагой 433 г.
Ля дамбы самадзейныя артысты запрашалі ўсіх на карагод, работнікі РДК праводзілі цікавыя гульні і конкурсы, усе жадаючыя мелі магчымасць пакатацца на санях, а хто замёрз — пачаставацца гарачым булёнам і чаем ля гандлёвай палаткі. Адным словам, атрымалася свята рыбалоўнага спорту і сапраўднай зімы з незабыўнымі ўражаннямі і цудоўным настроем усіх, хто ў ім удзельнічаў!