Магілёўскія бамжы ствараюць шмат клопату гараджанам праз засяленне падвалаў
У 4 гадзіны раніцы 29 студзеня ў падвале ўзорнага дома №68 па вуліцы Ленінскай узнікла моцнае задымленне. Супрацоўнікі МНС выцягнулі на паверхню дваіх магілёўцаў без сталага месца жыхарства. Аднак праблема не знікла. Праверка праз некалькі дзён паказала: жыццю ў падвале не перашкаджаюць ні камунальныя службы, ні замок на дзвярох.