Тэхагляд аўто падаражэў
З 30 студзеня «Белтэхагляд» загадам № 15 павысіў кошт тэхнічнага агляду на сваіх станцыях. Такім чынам, кошт ТА легкавога аўтамабіля з бензінавым рухавіком на дыягнастычных станцыях УП «Белтэхагляд» падаражэў на 11 тысяч рублёў (з 49 да 60 тысяч). А кошт ТА легкавога аўтамабіля з рухавіком, які працуе на дызельным ці газавым паліве, — на 14 тысяч (з 52 да 65 тысяч рублёў).
Нагадаем, што апошні раз цэны павышаліся 18 лістапада, а да гэтага — 21 верасня. На дыягнастычных станцыях, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні УП «Белтэхагляд», кошт ТА адзіны, астатнія дыягнастычныя станцыі могуць устанаўліваць расцэнкі самастойна.