У Магілёве на малочным камбінаце спрабавалі скрасці металічныя трубы
Трое мужчын на тэрыторыі ААТ “Бабулін гладыш” спрабавалі скрасці 9 металічных труб на суму больш за 750 мільёнаў рублёў.
Аматараў зарабіць на продажы металу затрымаў нарад міліцыі Кастрычніцкага аддзела Дэпартамента аховы. Усе зладзеі — жыхары Магілёва розных узростаў (33 гады, 43 гады, 50 гадоў). Злачынную кампанію аб’яднала адсутнасць працы і ранейшыя судзімасці.