Не прыняў на працу — заплаці за навучанне

Калегія камітэта дзяржкантролю прапанавала спаганяць з наймальніка ўвесь кошт навучання спецыяліста, якому было адмоўлена ў працаўладкаванні.

Галоўнае кантрольнае ведамства краіны разгледзела вынікі праверкі мэтавага і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў сістэмы прафесійна-тэхнічнай (сярэдняй спецыяльнай) адукацыі, а таксама рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця ПТА на 2006—2010 гады.

— На постсавецкай прасторы Беларусь — адзіная дзяржава, якая ў поўнай меры захавала сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі і забяспечвае кваліфікаванымі працоўнымі кадрамі ўсе галіны народнай гаспадаркі, — заўважыў на пачатку калегіі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЯКАБСОН. — Разам з тым, Камітэт падчас кантролю сістэмы вызначыў шэраг сур’ёзных праблем, большасць з якіх ляжыць у плоскасці адказнасці мясцовых уладаў. Асноўная частка ўстаноў сістэмы ПТА маюць камунальную форму ўласнасці, але, на жаль, вобласці займаюцца імі па рэшткавым прынцыпе, што недапушчальна.

Якасная падрыхтоўка кадраў у гэтай сістэме непасрэдна ўплывае на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, падкрэсліў кіраўнік кантрольнага ведамства. 80% працоўных месцаў на прадпрыемствах займаюць выпускнікі ўстаноў ПТА. Дзяржава на гэтыя мэты выдаткоўвае значныя сродкі і патрабуе адпаведнай аддачы ў дасягненні пастаўленай мэты.

— Колькасць фінансавання гэтай сістэмы адукацыі ў 2006—2010 гадах склала толькі 37% ад вылучаных сродкаў, — пракаментавала вынікі праверкі начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Ала МІКАЛУЦКАЯ. — Думаю, калі б мясцовыя органы ўлады надавалі гэтаму пытанню больш увагі, то і вынікі былі б іншыя. Бескантрольнасць прывяла да таго, што вылучаныя грошы не былі засвоены. Фінансаваўся толькі адзін артыкул — набыццё машын і абсталявання. Недастатковасць сродкаў пацягнула іншыя праблемы ў сістэме.

Сярод найбольш вострых — недахоп працоўных кадраў для сельскай гаспадаркі і прамысловасці краіны. У 2010 годзе ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі выпусцілі менш, чым трэба выпускнікоў для вёскі — амаль на 4 тысячы, і для заводаў — амаль на 3 тысячы. Хоць у цэлым па эканоміцы запатрабаванні ў колькасці кваліфікаваных працоўных кадраў выкананы.

У той час, як адным галінам народнай гаспадаркі кваліфікаваных працоўных не хапае, іншыя адмаўляюць у працаўладкаванні пасля зробленых заявак. У 2010 годзе амаль 30% ад агульнай колькасці выпускнікоў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі не было працаўладкавана. Найбольш “лішніх” выпускнікоў аказалася ў Гродзенскай вобласці.

Сёння наймальнік за адмову ў працаўладкаванні спецыяліста, на якога рабіў заяўку, нясе адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь. На калегіі КДК была ўнесена прапанова ў такіх выпадках спаганяць з наймальніка ўсю суму бюджэтных грошай, якія былі выдаткаваны на падрыхтоўку спецыяліста.

Дзяржкантроль адзначыў таксама праблему па вяртанні бюджэтных сродкаў ад саміх выпускнікоў. Сёння ад запазычанасці, якая склалася ў выніку, калі малады спецыяліст без уважлівых прычын не даехаў да месца размеркавання, вернутыя толькі 24%. Уся запазычанасць — 625 млн рублёў. Механізм вяртання запазычанасці адбываецца праз суд.

Яшчэ адна вялікая праблема — недастатковы кантроль з боку ўстаноў адукацыі над навучальным працэсам. У Беларусі за тры апошнія гады было адлічана 11,5 тысячы вучняў устаноў ПТА, палова з іх — без уважлівых прычын (на апошніх было выдаткавана 20 млрд рублёў). Сёння на навучанне аднаго толькі навучэнца ўстановы ПТА дзяржава выдаткоўвае каля 20 млн рублёў, яшчэ 6,5 млн складае стыпендыя.

— Мы вызначылі і праблему з кадрамі ў самой сістэме ПТА, — дадала Ала Мікалуцкая. — Сёння там не хапае чвэрці ад патрэбнай колькасці майстроў вытворчага навучання. Адсюль выцякае праблема якасці навучання.

Новая Праграма развіцця ПТА на 2011—2015 гады зменена карэнным чынам — у першую чаргу па аб’ёмах фінансавання, якое цяпер складзе 5,5 трл рублёў (супраць 292 млрд рублёў у мінулую пяцігодку). “Спадзяюся, калі будзе міжведамасная каардынацыя паміж Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, міністэрствам адукацыі, міністэрствамі прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў частцы забеспячэння патрэб у кадрах, тады будзе вынік”, — рэзюмавала начальнік глаўка КДК.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Звязда

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024