На роднай мове кніг амаль няма

У савецкія часы быхаўчане любілі кнігі, карысталіся  не толькі бібліятэкамі, а і вялікім кніжным магазінам на першым паверсе гарадскога ўнівермага, дзе прадавалася самая розная літаратура лепшых пісьменнікаў свету. Савецкіх, у тым ліку беларускіх класікаў, найбольш. Рэалізоўваліся таксама творы нашых маладых аўтараў.
Меўся добры кніжны магазін і ў мясцовым авіягарнізоне. Там таксама можна было купіць цікавы твор, а вайскоўцам — аформіць падпіску на патрэбнае шматтомнае выданне. Рэалізацыяй падпісных твораў, акрамя кніжных магазінаў, займалася і Быхаўскае аддзяленне “Саюздрук”. Так што ў кожным доме, кожнай кватэры меліся змястоўныя кнігі, бо гэта сведчыла аб культурным узроўні гаспадароў. Не ўсіх, праўда, бо некаторыя набывалі літаратуру дзеля моды, а не пашырэння свайго кругагляду. Ды такіх было мала. Большасць скарыстоўвала літаратуру па прызначэнню, прывівала любоў да яе сваім дзецям, каб тыя раслі менавіта такімі. 

Даўно няма Савецкага Саюза, авіягарнізона, тых кніжных магазінаў. У нашым горадзе на продажы літаратуры спецыялізіруюцца аддзел “Кнігі” магазіна “Тавары для дома” па вуліцы Сацыялістычнай, газетныя кіёскі. Праўда, у кіёсках сур’ёзных высокамастацкіх твораў убачыць не давялося. Там прапануецца звычайны літаратурны шырспажыў, разлічаны на абывацеля. Таму ў мінулую суботу наведаў кніжны аддзел вышэйназванага магазіна, паглядзеў кнігі на ягоных паліцах. І мой настрой азмрочыўся ад іх невялікай колькасці, адсутнасці класічнай рускай і беларускай літаратуры. Няма на роднай мове нават дзіцячых кніг. І пасля гэтага мы хочам, каб яны яе добра ведалі, свабодна размаўлялі? Не, даражэнькія, так не бывае.
Што ж можна купіць, па якой цане — сёння таксама важна. У асноўным прапануюцца кнігі расейскіх выдаўцоў альбо нашых… на рускай мове. Вось меладраматычны раман “Охота на мужа” Юліі Шылавай. Каштуе ён 33490 рублёў, стаіць з 2000 года. Як і раман “Феникс” знакамітага савецкага пісьменніка Ільі Эрэнбурга, выдадзенага ў тым жа годзе. Раман гэты яшчэ таннейшы — усяго 6400 рублёў. “Совесть негодяев” вядомага ў літаратурным свеце Чынгіза Абдулаева можна купіць за 8650 рублёў. “Морской спецназ” Івана Стральцова за 29270 рублёў незапатрабаваны з 2008 года. А вось рускамоўная кніга дакументальных нарысаў аб дзейнасці чэкістаў “Ушедшие в бессмертие”, напісаная беларускім пісьменнікам Славамірам Антановічам, засталася адна, астатнія раскупілі. Яна хоць і каштуе 39780 рублёў, затое аб’ёмная, у 412 старонак.
Беларуская кніжка “Як Гурка ворага граміў” Алеся Марціновіча каштуе ўсяго 4120 рублёў.
Твораў нашых пісьменнікаў-землякоў Міхася Пазнякова, Васіля Ткачова, пішучых на роднай мове, не знайшоў, а шкада. У іх ёсць што пачытаць.
Прыцягвае ўвагу сваім кідкім афармленнем кніга “Крылатая гвардыя”, якую напісаў аўтар гэтых радкоў з дапамогаю журналіста Марыны Кандраценка. У ёй распавядаецца пра 57-ю МРАД, якая многія годы дыслацыравалася ў нашым горадзе. Кніга ўбачыла свет восенню мінулага года, каштуе 52 тысячы рублёў і ўбірае ў сябе звыш 350 старонак, шэраг фотаздымкаў, некаторыя з якіх зроблены ў годы Вялікай Айчыннай вайны. Ёсць і рэдкія. На іх можна ўбачыць тройчы Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Івана Кажадуба, Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы легендарнага Пятра Машэрава, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, першага і апошняга Прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, двойчы Героя Савецкага Саюза адмірала Флота Савецкага Саюза Сяргея Гаршкова, іншых вядомых ваеначальнікаў, наведваўшых у розныя гады Быхаў. Для краязнаўцаў, гісторыкаў, школьнікаў і студэнтаў гэта вельмі змястоўны  дапаможнік у жыцці і вучобе, бо ён адзіны, дзе так паслядоўна і сістэмна напісана пра славутае марское ракетаноснае авіяцыйнае злучэнне, якое ўжо не існуе.
Вось стаяць даўно незапатрабаваныя кнігі “Беларускай энцыклапедыі”. На паліцы не ўсе тамы, а толькі 12, 13, 15, 16 і 18. Некаторыя не ў адным экзэмпляры і кошт іх розны. Так, том 12 прадаецца ўсяго за 5060 рублёў, а том 18 — за 12860 рублёў. Астатнія раскуплены, а гэтыя чакаюць сваіх гаспадароў.
— Іх магла б набыць бібліятэчная сістэма раёна, няхай бы чытачы імі карысталіся, — выказвае думку загадчыца аддзела “Кнігі” Святлана Каўшова. І яе думка слушная. Меркавання загадчыцы прытрымліваюцца таксама вопытныя прадаўцы Вера Азярная і Наталля  Коўш.
Выстаўленая на продаж дзіцячая літаратура таксама не выклікае захаплення па прычыне сціплага ўзроставага асартыменту, ды і цэны “кусаюцца”. Беларускамоўных кніжак няма зусім.
—Мы рабілі на іх заяўкі, але яны чамусьці не выконваюцца, — кажа прадавец Вера Азярная.
—А чаму?
—Кажуць, няма на кніжнай базе…
І ўсё ж штокольвечы бацькам купіць можна. “Новую энциклопедию для девочек» прапануе сталічнае выдавецтва “современная школа” (41110 рублёў), а “Всё об уходе за ребенком” — 57550 рублёў. Шмат вучэбных дапаможнікаў, розных слоўнікаў, «Русско-белорусский. Беларуска-рускі слоўнік. Новые правила», да прыкладу, каштуе 43370 рублёў. Ён — самы сучасны, увабраў звыш 30 тысяч слоў на 746 старонках.
Карыстаецца попытам  ”Англо-русский. Русско-английский словарь», які ўвабраў 40 тысяч слоў на 850 старонках. Ягоная цана —  67280 рублёў.
Кнігі, кнігі, кнігі… Яны па-ранейшаму запатрабаваныя, хаця іх чытачоў цяпер, на мой погляд,  меней, чым раней, асабліва з ліку моладзі. Многія юнакі і дзяўчаты аддаюць перавагу камп’ютэрам, а не кнігам, гадзінамі “лазяць” у Інтэрнэце. Што ж, камп’ютэр — вельмі патрэбная рэч, але ён ніколі не заменіць добрай, павучальнай кнігі. Таму варта разумна спалучаць карыснае з прыемным і ў залежнасці ад сітуацыі аддаваць перавагу альбо кнізе, альбо камп’ютэру. Апошняму — на кароткі час. Але гэта маё суб’ектыўнае меркаванне.

 

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024