За чатыры снежныя дні ў Магілёве разбіліся больш за сто аўто

За чатыры дні ў Магілёве адбылося каля 90 дарожных здарэнняў. Звыш сотні машын атрымалі механічныя пашкоджанні. Халоднае і снежнае надвор’е працягвае панаваць над Беларуссю. У Магілёве працягваеццца ўборка снегу з вуліцаў. Але сапраўднай праблемай для камунальных службаў застаюцца прыпаркаваныя аўтамабілі.

 

Могилевское телевидение 2-й канал