Штотыдзень Магілёўскі аблвыканкам разглядае 5-6 калектыўных зваротаў
У прысутнасці кіраўнікоў усіх служб адблвыканкама на штотыднёвых пасяджэннях разглядаюцца ўсе калектыўныя звароты фізічных і юрыдычных асоб. Такіх выпадае пяць-шэсць. Пра эфектыўнасць такой практыкі кажа і ўзрослая колькасць падзякаў аблвыканкаму ад аўтараў зваротаў, – адзначыў у інтэрв’ю тэлеканалу “Магілёў-1” старшыня Магілёўскага аблвыканкама Птр Руднік. Ён таксама выказаў меркаванне, што новы закон аб электронных зваротах грамадзян мае яшчэ больш павысіць эфектыўнасць работы выканаўчай улады і абараніць працоўны час і рэсурсы ад “прафесійных скаржнікаў”.