У сферы гандлю Магілёўскай вобласці ствараецца сістэма лаяльнасці для падтрымкі малазабяспечаных людзей

Паводле інфармацыі ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама, больш за 130 сацыяльных крам і харчовых аддзелаў аказваюць адрасную дапамогу, найперш, пенсіянерам. Крамы, дзе на сацыяльна значныя тавары робяцца мінімальныя гандлёвыя надбаўкі, ёсць ва ўсіх сельскіх раёнах вобласці. З’явіліся таксама сацыяльныя пакеты: сабраныя ў іх прадукты (макарона, цукар, масла і іншыя) каштуюць разам танней, чым калі набываць іх паасобку. Некаторыя гандлёвыя сеткі Магілёва (напрыклад, «Квартал» і «Перекрёсток») увялі для пенсіянераў спецыяльныя накапляльныя карткі, што дазваляе людзям эканоміць 3% ад кошту пакупкі.
— Мы таксама вядзём перамовы з ААТ «Абутак», каб прадпрыемства рабіла зніжкі пры набыцці абутку (у першую чаргу — дзіцячага) для малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, — расказаў начальнік абласнога ўпраўлення гандлю Алег Буянаў. — Падобную сістэму мы ўжо апрабіравалі напярэдадні навучальнага года, калі магілёўскі ўнівермаг «Цэнтральны» рабіў зніжкі на набыццё адзення школьнага асартыменту для шматдзетных сем’яў.
Аказанне адраснай дапамогі такога роду будзе рабіцца і ў наступным годзе.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В деревне Годылёво торжественно открыты новейшие очистные сооружения

6 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня на МТК Мокрое КУП «Мокрянский АГРО» проходит санитарный день. ФОТОФАКТ

6 ноября 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Российские ученые создали первый в мире быстрый тест для диагностики гепатита С

6 ноября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«На аркане людей не затащишь». Лукашенко о задаче создавать привлекательные условия в агрогородках

6 ноября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Мозыре открыл обновленный мост через Припять

6 ноября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Когда система мгновенных платежей полноценно заработает в Беларуси, рассказали в Нацбанке

6 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем