Майстар-клас духоўнасці і мастацтва – традыцыя музея Масленікава ў Магілёве
Майстар-класы ў розных жанрах мастацтва – неад’емная частка канцэпцыі працы Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава. У таямніцы кананічнага іконапісу пасвяціла зацікаўленых выкладчык і захавальніца музея Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, выпускніца Магілёўскага каледжа мастацтваў Вольга Анісенка-Пісарэнка.