Магілёўскі клуб аматараў жывёлаў наладжвае рэгулярныя віртуальныя выставы гадаванцаў
Віртуальныя выставы сабак і кошак – рэальная дапамога людзям і клопат пра жывёлаў, якіх цяпер больш не абавязкова весці ў вызначаны час у вызначанае месца. Магілёўскі клуб аматараў жывел “Велес” за 2011 год правёў дзве віртуальныя выставы котак і адну выставу сабак у інтэрнэце. Традыцыю хочуць працягнуць і папулярызаваць, бо гэта дазваляе істотна пашырыць кола ўдзельнікаў.