Хлопчыкі пакутуюць ад заікання ў чатыры разы часцей за дзяўчынак

Заіканне, як правіла, узнікае ў дзяцей ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў, прычым у хлопчыкаў у 4 разы часцей, чым у дзяўчынак. Пра гэта БЕЛТА паведаміла загадчыца псіханеўралагічнага аддзялення для дзяцей стацыянара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі Святлана Грэбень.

У дзяцей і падлеткаў, якія заікаюцца, нярэдка развіваецца комплекс непаўнацэннасці. Яны пазбягаюць зносін, што, у сваю чаргу, прыводзіць да дэзарганізацыі асобы дзіцяці, тармозіць правільны ход выхавання і навучання, ускладняе адаптацыю ў дзіцячым калектыве.

Дзіця можа пачаць заікацца па некалькіх прычынах. Напрыклад, з-за арганічнага пашкоджання мозга ва ўнутрывантробным, прэнатальным і постнатальным перыядах развіцця. Сваю ролю адыгрывае і спадчыннасць. Калі хтосьці з членаў сям’і заікаўся, то ўзрастае верагоднасць таго, што дзіця таксама пачне “спатыкацца” на тых або іншых гуках і словах, расказала ўрач. Дарэчы, прывесці да заікання можа і перавучванне леўшуна, таму спецыялісты не рэкамендуюць бацькам упарціцца ў гэтай справе. Акрамя таго, да прычын заікання адносяцца псіхічныя траўмы. Прычым справакаваць хваробу ў аднолькавай ступені могуць і пастаянныя скандалы ў сям’і, і цяжкасці адаптацыі ў дзіцячым садзе, школе, і моцны спалох.

Што б ні стала прычынай хваробы, з візітам да ўрача лепш не марудзіць. Чым пазней чалавек звяртаецца па дапамогу, тым глыбей псіхалагічная траўма, якая выклікана адчуваннем пастаяннай няўпэўненасці ў сабе і ў сваёй будучыні. “Гэта як замкнёны круг: не ўпэўнены ў сабе, таму што заікаешся. А заікаешся з-за няўпэўненасці ў сабе”, — растлумачыла Святлана Грэбень. Між тым, пры своечасовым звароце да спецыялістаў станоўчы лячэбны эфект дасягальны ў больш як 98% выпадкаў.

Акрамя таго, заіканню нярэдка спадарожнічае шэраг захворванняў. Так, каля 50% дзяцей, якія паступілі за гэты год у псіханеўралагічнае аддзяленне РНПЦ отарыналарынгалогіі, мелі іншыя парушэнні мовы, чытання і пісьма. У 45% выпадкаў маленькія пацыенты пакутавалі ад лагафобіі (гэта значыць, дакучлівага страху перад мовай) і іншых фобій, у 60% — ад цікаў, энурэзу, неўратычных рэакцый і інш. Такім пацыентам патрэбна комплексная дапамога, якая ўключае медыцынскую, псіхалагічную і сацыяльную карэкцыю. У РНПЦ отарыналарынгалогіі з імі працуе мультыдысцыплінарная брыгада, у якую ўваходзяць урач-псіхіятр, псіхатэрапеўт, псіхолаг, настаўнік-лагапед, музычны педагог. Для кожнага дзіцяці яны складаюць індывідуальны план лячэння. Прыём медыкаментаў, інтэнсіўныя лагапедычныя заняткі, пастаноўка дыхання, адпрацоўка выразнай артыкуляцыі — гэта далёка не ўсе яго складнікі.

Адначасова спецыялісты працуюць з бацькамі. Ім трэба дапамагчы сфарміраваць аптымальны стыль выхавання дзіцяці. Адчуваючы падтрымку з боку таты і мамы, ён паверыць у свае сілы і хутчэй справіцца з хваробай. Для карэкцыі неўрозаў, частых “спадарожнікаў” заікання, урачы выкарыстоўваюць розныя віды псіхатэрапіі: гульнявую і казкатэрапію, нервова-мышачную рэлаксацыю і іншыя метады. У працы з дашкалятамі настаўнікі-лагапеды звяртаюцца да сучасных педагагічных тэхналогій, якія, развіваючы лагічнае мысленне, увагу, памяць, дапамагаюць выправіць недахопы мовы, падрыхтаваць дзіця да школы. З мэтай ліквідацыі лагафобіі спецыялісты прымяняюць так званую паводніцкую псіхатэрапію. Гэта трэнінгі, падчас якіх дзіця выступае перад бацькамі або сябрамі. На заключным жа этапе рэабілітацыі дзеці наладжваюць канцэрт або спектакль. Пры выпісцы для кожнага дзіцяці складаюць праграму комплекснай медыцынскай і псіхолага-педагагічнай рэабілітацыі.

Звязда

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Свыше 22 тыс. граждан Украины прибыли в Беларусь с начала 2024 года

29 марта 2024
КУЛЬТУРА

Итоги XVII Международного молодежного театрального форума «М.@rt.контакт» подвели в Могилеве

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Выпускные вечера в школах Беларуси пройдут 14 июня

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

29 марта пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024