Штогод у Магілёве па дапамогу звяртаюцца 500-600 чалавек, пакусаных бадзяжнымі жывёламі
Штогод у Магілёве па дапамогу звяртаюцца 500-600 чалавек, пакусаных бадзяжнымі жывёламі. Электронны пашпарт для хатніх катоў і сабак мае зменшыць маштабы гэтай праблемы. На гэта спадзяюцца беларускія парламентарыі і валанцёры, якія апекуюцца бяздомнымі коткамі ды сабакамі. А пакуль чыпаванне не мае абавязковага характару, у Магілёве штотыдзень па ідэнтыфікатары для сваіх гадаванцаў звяртаюцца адзінкі.