У Палацы спорту мікрараёна Быхаў-1 праходзіў фінал раённай спартакіады сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый

У той суботні дзень дзесяткі спартсменаў і аматараў пахварэць за сваіх сяброў, свае каманды сабраліся ў Палацы спорту мікрараёна Быхаў-1, дзе праводзіўся фінал раённай спартакіады сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый. А каманд было ажно дванаццаць. Ім і пажадаў высокіх вынікаў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Рагавы, адкрываючы спаборніцтвы.

Спартсмены-аматары спаборнічалі ў кулявой стральбе, шашках, настольным тэнісе, більярдзе і валейболе. Калі стралкі, валейбалісты змагаліся на першым паверсе Палаца, то ўсе астатнія  — на другім. Барацьба ішлаз пераменным поспехам, але  да фіналу з лепшымі вынікамі падышлі самыя падрыхтаваныя.

У кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод жанчын першай была Любоў Салаўёва з аўтапарку №6, другой — Валянціна Смірнова з аддзела адукацыі райвыканкама, трэцяй — Ганна Станкевіч з УКП “Жылкамгас”.

Сярод мужчын мацнейшым прызначаны Валерый Храмянкоў з аддзела адукацыі райвыканкама, але зусім нямнога ўступілі яму Аляксандр Чарапко з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама і Сяргей Лобач з ААТ “Торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”.

Лепшымі шашысткамі суддзі прызналі Ганну Станкевіч з УКП “Жылкамгас”, Кацярыну Гунёву з райспажыўтаварыства і Марыну Капорыкаву з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Гэта сярод жанчын. А вось сярод мужчын лідарамі сталі Міхаіл Міхальцоў з ААТ  “Быхаўрайаграпрамтэхзябеспячэнне”, Аляксандр Белахвостаў з ААТ “Торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”, Анатоль Лісоўскі з аўтапарка №6.

НА першае месца сярод жанчын па настольным тэнісе на першаеімесца выйшла Ганна Сафонава з ААТ “Быхаўскі КАЗ”, на другое — Таццяна Кулікоўская з раёна газавай гаспадаркі і Людміла Кацуба з аддзела адукацыі райвыканкама. Я асабіста назіраў за іх гульнёю. Зграбныя рукі гэтых спартсменак, іх адпрацаваныя дакладныя падачы і ўдары радавалі. І ўсё ж нават шматвопытная Людміла Кацуба, неаднаразовая пераможца не толькі  раённых, а нават абласных спартакіад, уступіла намнога маладзейшым за яе вышэйназванымтэнісісткам. Што ж тады казаць пра іншых, хаця сярод іх таксама былі добрыя гульцы. Як напрыклад, Аліна Альховік, прадстаўляўшая каманду цэнтральнай раённай бальніцы. Аліна Пракопаўна, нягледзячы на сталы ўзрост, па-ранейшаму выступае ў розных відах спорту, часта перамагае, асабліва на лыжні. Там, з улікам узросту спартсмена, прымяняецца адпаведны каэфіцыент, што справядліва. У тэнісе ж гэтага няма, а быць павінна. Гэтую акалічнасць трэба ўлічыць наступным разам арганізатарам спартакіады.

Лепшымі тэнісістамі сярод мужчын прызнаны Аляксандр Малашонак з аддзела адукацыі райвыканкама, Вадзім Шафарэнка з раёна газавай гаспадаркі і Аляксандр Дудзікаў з аддзела адукацыі райвыканкама.

На більярдным стале таксама разгарнулася гарачая баталія. Кожны імкнуўся паказаць класную гульню, таму ўдары былі выверанымі, трапнымі. Асабліва ў Паўла Андрыянава з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Андрэя Прыдаткі з раёна газаабеспячэння, Сяргея Лобача з ААТ “Трфапрадпрыемства “Дняпроўскае”.Яны і занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы.

На валейбольнай пляцоўцы не знайшлося раўных па майстэрству камандзе раёна газавай гаспадаркі, якая выйшла ўпэўнена на першае месца. Другое і трэцяе месцы падзялілі паміэ сабою каманды двух аддзелаў райвыканкама — унутраных спраў і адукацыі.

У агульнакамандным заліку гэтыя два аддзелы занялі таксама пачэсныя месцы. Аддзел адукацый выйшаў на першае месца, аддзел унутраных спраў — на другое, ААТ “Трфапрадпрыемства “Дняпроўскае” — на трэцяе.

Пераможцаў і прызёраў спартакіады пад апладысменты прысутных узнагародзілі Дыпломамі, а пераможцаў да таго ж яшчэ і каштоўнымі прызамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

Дыпломамі, кубкамі названага аддзела ўзнагароджаны па выніках раённай круглагадовай спартакіяды сярод прадпрыемстваў, арганізацый аддзел адукацыі райвыканкама, ААТ “Торфапрадпрыемства “Дняпроўскае” і УКП “Жылкамгас”, якія занялі ў такой наступнасці першае, другое і трэцяе месцы.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 1 июля в Беларуси впервые более чем за 30 лет открывается охота на медведя

1 июля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Мотивационную программу для желающих бросить курить на основе ИИ разработали в Беларуси

1 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
80 мирных лет

В деревне Красный Берег состоялось торжественное открытие отреставрированного памятного знака

1 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 июля

1 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области на ремонт учреждений образования в 2025 году направлено Br107 млн

1 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем