Дэпрэсіўны стан — пагроза развіцця атэрасклерозу

Адным з важнейшых фактараў рызыкі развіцця захворванняў сістэмы кровазвароту і смяротнасці ад сардэчна-сасудзістай паталогіі акадэмік Расійскай акадэміі навук і Расійскай акадэміі медыцынскіх навук Яўген Чазаў лічыць псіхасацыяльныя фактары. Патрыярх савецкай кардыялогіі, уладальнік Нобелеўскай прэміі міру, кіраўнік Расійскага кардыялагічнага навукова-вытворчага цэнтра, галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі наведаў Мінск для ўдзелу ў ІІ Еўразійскім кангрэсе кардыёлагаў.

фото: neo-medical.ru

Яўген Чазаў расказаў сваім беларускім калегам, што шырокамаштабным даследаваннем былі ахоплены многія расійскія рэгіёны. У розных кутках краіны выбіраліся паліклінікі, і кожны, хто туды ўваходзіў, даследаваўся псіхолагам ці псіхіятрам. Высветлілася, што 40 працэнтаў пацыентаў, якія звярталіся ў паліклінікі, знаходзіліся ў стане дэпрэсіі. Больш шчыльнае вывучэнне здароўя маладых людзей, вымушаных звяртацца ў паліклінікі, прывяло да высновы, што ў дэпрэсіўным стане ў арганізме чалавека ствараюцца ўсе ўмовы для развіцця атэрасклерозу і сардэчна-сасудзістай паталогіі.

Галоўны расійскі кардыёлаг расказаў, што ў нестабільныя 90-я гады смяротнасць у Расіі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў перавысіла ўсе магчымыя межы: “Мы стаялі фактычна на грані вымірання, паколькі нараджальнасць не кампенсавала страты насельніцтва”. Аднак дзякуючы рэалізацыі дзяржаўных праграм у галіне кардыялогіі за апошнія шэсць гадоў у Расійскай Федэрацыі ўдалося знізіць узровень сардэчна-сасудзістых захворванняў на 17 працэнтаў, у прыватнасці ад інсультаў — на 23 працэнты.

Па меркаванні акадэміка, для далейшага зніжэння смяротнасці ад захворванняў сістэмы кровазвароту трэба больш шырока ўкараняць сучасныя дыягнастычныя тэхналогіі ў паліклініках, амбулаторыях і фельчарскіх пунктах, якія дазваляюць выявіць хваробу на самай ранняй яе стадыі. Дзякуючы новым тэхналогіям ва ўмовах паліклінік можна будзе ўбачыць, напрыклад, распад атэрасклератычных бляшак. Ультрагукавыя даследаванні ў паліклініках павінны стаць нормай. Яшчэ адзін перспектыўны напрамак — развіццё тэлемедыцынскіх сетак, якія дазваляюць спецыялістам першаснага звяна ў складаных ці сумніўных выпадках аператыўна звяртацца па кансультацыю да калег з больш высокай кваліфікацыяй.

Сярод прычын смяротнасці насельніцтва ў Расіі 57 працэнтаў прыпадаюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні, а ў іншых краінах СНД гэты паказчык вагаецца ад 54 да 57 працэнтаў. У Беларусі ён адзін з самых лепшых на постсавецкай прасторы — 53,8 працэнта. Аднак колькасць пацыентаў з сардэчна-сасудзістай паталогіяй у нашай краіне расце. Як падкрэсліў у сваім выступленні дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Кардыялогія”, акадэмік Аляксандр Мрочак, галоўны арыенцір для кардыёлагаў — не паказчык захваральнасці, бо яго рост можа быць сведчаннем паляпшэння дыягностыкі, а паказчык смяротнасці (дакладней — працягласць жыцця). Па словах Аляксандра Мрочака, рэалізацыя ў Беларусі першай праграмы дэмаграфічнай бяспекі дазволіла да 2010 года павялічыць працягласць жыцця беларусаў у сярэднім на 1,5 года. Другая праграма дэмаграфічнай бяспекі, разлічаная на 2011—2015 гады, нацэлена на паэтапнае стварэнне ў краіне ўмоў для зніжэння захваральнасці і смяротнасці.

Прадугледжаны цэлы комплекс мер, накіраваных на павышэнне якасці і даступнасці кардыялагічнай дапамогі: укараненне найбольш перспектыўных тэхналогій лячэння пацыентаў з парушэннямі рытму, вострым каранарным сіндромам, вострым парушэннем мазгавога кровазвароту. Сёння ў Беларусі функцыянуюць 5160 кардыялагічных і 250 кардыёхірургічных ложкаў. Кардыялагічную дапамогу аказваюць насельніцтву 80 кардыялагічных і 7 кардыёхірургічных аддзяленняў. Сёння ўжо 60 працэнтаў усіх кардыёхірургічных умяшанняў праводзяцца ў абласных кардыёхірургічных аддзяленнях, а самыя складаныя аперацыі па-ранейшаму робяцца ў РНПЦ “Кардыялогія”. Штогод у дзіцячым кардыёхіругічным цэнтры, які ўваходзіць у склад РНПЦ “Кардыялогія”, аперыруюцца каля тысячы дзяцей, з іх да 100 — у перыядзе нованароджанасці. А ўсяго за год у краіне ажыццяўляецца каля 7 тысяч кардыяхірургічных аперацый. Кожны год на кансультацыі ў РНПЦ “Кардыялогія” накіроўваюцца каля 30 тысяч чалавек з усёй краіны…

Надзея НІКАЛАЕВА, Звязда

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

V открытый региональный конкурс детских инструментальных ансамблей состоялся на базе детской школы искусств г.Быхова

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Минтруда рассказали, какие изменения планируются в законе об охране труда в 2025 году

23 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси появится собственная операционная система и браузер

23 апреля 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

ОРВИ у детей

23 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Минэнерго: БелАЭС позволила заместить 7,7 млрд кубометров природного газа

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Делегат ВНС: я готова активно и достойно работать на благо родной Беларуси

23 апреля 2024
В МИРЕ

Украинские власти переименуют более 340 населенных пунктов из-за отсылок к советскому прошлому

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Министр ЖКХ рассказал, когда в 2024 г. ждать роста тарифов на услуги

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля ГАИ района проводит Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

23 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024