У Няражскім малочна-таварным комплексе СВК “Валадарскі” працягваюцца мадэрнізацыя матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў

У Няражскім малочна-таварным комплексе СВК “Валадарскі” працягваюцца мадэрнізацыя матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў. Пры гэтым, асаблівую ўвагу кіраўніцтва і спецыялісты надаюць узнаўленню малочнага статку, як асновы развіцця галіны.

фото: sozhnews.info

Таму за апошні час на МТК ажыццявілі шэраг новаўвядзенняў па догляду за маладняком буйной рагатай жывёлы, у прыватнасці, за цялушачкамі. Ужо выкарыстоўваецца сучасны метад іх вырошчвання пры так званым халодным ўтрыманні ў спецыяльных боксах, размешчаных па-за жывёлагадоўчымі памяшканнямі. Корміцца маладняк цэльным малаком пры дапамозе спецыяльных паільных вядзёр, а ў боксе падсцілаецца салома.
Па сучасных тэхналогіях наладжаны догляд за вялікай групай цялят, якія ўтрымліваюцца ў нядаўна рэканструяваным памяшканні. Там выпойванне іх заменнікам малака робіцца праз аўтаматычную ўстаноўку, так званую ў простамоўі электрамаму, што працуе на аснове камп’ютарнай праграмы згодна з індывідуальным кодам для кожнай жывёліны.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Республиканский диктант 17 сентября: когда и где написать

15 сентября 2026
Читать новость
НОВОСТИ

Производство сельхозпродукции: статистика за январь-август

15 сентября 2026
Читать новость
НОВОСТИ

Четвертая сессия Палаты представителей: что рассмотрят депутаты

15 сентября 2026
Читать новость
НОВОСТИ

VII Всебелорусское народное собрание: третье заседание пройдет в Минске 17-18 декабря

15 сентября 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 15 сентября

15 сентября 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Стартовала информационная кампания «Опасное золото»

14 сентября 2026
Читать новость

Архивы