“Аднагрупнікі могуць працягваць сустракацца, танцоры — танцаваць…”

Уступае ў сілу абноўлены Закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” — дакумент, які зараз актыўна абмяркоўваецца. Пра новаўвядзенні і іх адпаведнасці нормам міжнароднага права размаўляем з начальнікам упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры Беларусі Паўлам РАДЗІВОНАВЫМ.

— Павел Ульянавіч, якія прынцыпова новыя палажэнні з’явіліся ў новай рэдакцыі закона?

— Сярод новаўвядзенняў — уключэнне ў спіс масавых мерапрыемстваў так званых флэшмобаў. З апошнімі (“маўклівымі акцыямі”. — Н.Д.) мы сутыкнуліся летам гэтага года. Відавочна, калі актывісты заклікаюць праз інтэрнэт нявызначаную колькасць асоб прыйсці ў канкрэтнае месца для выказвання сваіх сацыяльна-палітычных патрабаванняў, — гэта не што іншае, як масавае мерапрыемства. Незалежна ад таго, якім словазлучэннем яго назавуць моладзевыя групоўкі.

— А калі былыя аднагрупнікі, якія даўно не бачыліся, дамовяцца праз сацыяльныя сеткі сустрэцца на Кастрычніцкай плошчы альбо танцоры запросяць аматараў брэйк-дансу прыйсці паглядзець на іх імправізаванае выступленне — гэта будзе лічыцца масавым мерапрыемствам?

— Дзяржава не асноўвае сваю дзейнасць на абсурдзе. Безумоўна, падобныя сустрэчы ніколі не будуць ацэнены як масавыя мерапрыемствы. Аднагрупнікі могуць працягваць без боязі сустракацца, танцоры — танцаваць.

— Наколькі я ведаю, заканадаўца ўпершыню ў пералік сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для арганізацыі масавых мерапрыемстваў, уключыў інтэрнэт.

— Інтэрнэт становіцца адной з асноўных крыніц інфармацыі для сучаснага грамадства. Таму не дзіўна, што практычна кожная дзяржава думае аб механізмах яго рэгулявання. Беларусь не выключэнне. Так, у адпаведнасці з папраўкамі ў закон, забараняецца аб’яўляць, у тым ліку ў інтэрнэце, аб даце, месцы і часе правядзення масавага мерапрыемства да атрымання афіцыйнага дазволу на яго правядзенне. У выпадку парушэння арганізатарам парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, ён прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці. Пасля чаго на працягу года пазбаўляецца права выступаць у ролі арганізатара масавых мерапрыемстваў. Апрача таго, забараняецца прыцягваць да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах людзей за ўзнагароджанне.

Асабіста я не лічу, што папраўкамі ўносяцца нейкія надзвычай жорсткія патрабаванні ў дачыненні да арганізатараў масавых мерапрыемстваў. Бо ўсе яны накіраваны на забеспячэнне бяспекі людзей падчас правядзення розных масавых мерапрыемстваў. Так, законапраект дазваляе супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія ахоўваюць грамадскі парадак, пры наяўнасці падазрэнняў праводзіць асабісты надгляд грамадзян і іх рэчаў. Калі чалавек адмаўляецца ад надгляду, яго маюць права не пусціць на мерапрыемства. Забаронены таксама ўдзел у масавым мерапрыемстве асоб у стане алкагольнага ап’янення, людзей у масках. Такая пазіцыя зараз у многіх еўрапейскіх дзяржавах. І гэта абсалютна правільна. Калі чалавек хавае твар ці знаходзіцца нападпітку і хоча заявіць публічна свае патрабаванні, грамадства па меншай меры мае права падазраваць яго ў магчымасці праяўлення супрацьпраўных дзеянняў.

— Павел Ульянавіч, а чым была выклікана неабходнасць прыняцця паправак у закон аб масавых мерапрыемствах?

— Гэты закон дзейнічае ў нашай краіне ўжо дастаткова даўно. І Генпракуратура, якая ажыццяўляе нагляд за выкананнем заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, вымушана канстатаваць, што на тэрыторыі Беларусі перыядычна дзейнічае група грамадзян, якая праяўляе асаблівыя формы прававога нігілізму. Прадстаўнікі асобных палітызаваных груп на працягу некалькіх гадоў поўнасцю ігнаруюць элементарныя нормы заканадаўства. У прыватнасці, арганізатары масавых мерапрыемстваў нават не абцяжарваюць сябе падачай заяўкі на правядзенне гэтых мерапрыемстваў. За апошнія два гады я не памятаю ні адной акцыі, якая праводзілася палітызаванымі групамі з падачай папярэдняй заяўкі. Многія ў апошні час прызвычаіліся тлумачыць такія парушэнні тым, што ўлада ўсё роўна не дае дазволу. Але гэта няпраўда. Нават у тых выпадках, калі мясцовыя органы ўлады забараняюць правядзенне масавых мерапрыемстваў, такая забарона павінна быць у адпаведнасці з законам матываваная. Калі адмова не задавальняе арганізатараў масавага мерапрыемства, яны могуць яе абскардзіць ва ўстаноўленым законам парадку. І ў нас ёсць прававыя інстытуты, якія могуць аднавіць законнасць у выпадку парушэння. Але я не ведаю такіх выпадкаў, калі адмовы абскарджваліся і прадстаўнікі апазіцыйных структур спрабавалі б задзейнічаць усе прававыя механізмы для адстойвання сваёй праўды.

Сёлета прадстаўнікі асобных палітызаваных фарміраванняў пайшлі яшчэ далей. Маніпуліруючы нормамі закона Беларусі аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах, гэтыя лідары спрабуюць надаць выгляд законнасці сваёй проціпраўнай дзейнасці. У адпаведнасці з законам Беларусі аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах, для правядзення народных сходаў неабходна ініцыятыва не менш як 10 працэнтаў ад колькасці асоб, якія пражываюць на канкрэтнай тэрыторыі. Цалкам відавочна, што збор подпісаў жыхароў асобных пад’ездаў некалькіх дамоў (у прыватнасці, якія пражываюць непадалёку ад плошчы Бангалор) не можа стаць прававой асновай для правядзення народнага сходу. Такія дзеянні недапушчальныя. Тым больш, гэтыя людзі папярэджваліся аб магчымай адказнасці ў выпадку правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Тым не менш, наўмысна ішлі на парушэнне закона і былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Хачу падкрэсліць, што ні ў адным выпадку арганізатары падобных масавых мерапрыемстваў не задумаліся аб забеспячэнні бяспекі людзей.

— Ці паўплывалі падзеі за мяжой на прыняцце новаўвядзенняў?

— Безумоўна, дзяржава не можа не звяртаць увагі на тое, што адбываецца ў Францыі, Лондане, Італіі, ЗША, Егіпце, дзе незаконныя акцыі абарочваюцца чалавечымі ахвярамі. І быць ліберальным да тых, хто ставіць пад пагрозу жыццё іншых людзей, мы не маем намеру. Мы аналізуем тое, што адбываецца ў іншых дзяржавах, бо не хочам вучыцца на сваіх памылках. Лепш выкарыстаць вопыт тых, хто ўжо праз гэта прайшоў. Але і падзеі ў Беларусі, як я ўжо казаў, даюць падставы для прыняцця больш жорсткіх мер, якія будуць рэгламентаваць парадак правядзення масавых мерапрыемстваў.

— Наколькі суровы закон у еўрапейскіх краінах у дачыненні да ўдзельнікаў незаконных масавых мерапрыемстваў у параўнанні з нашым?

— Заканадаўства еўрапейскіх краін утрымлівае дастаткова жорсткія меры адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. У прыватнасці, усе дзяржавы падзяляюць адказнасць у залежнасці ад наступстваў праведзенай незаконнай масавай акцыі. Мы таксама пайшлі па шляху заходніх дэмакратый і ўстанавілі ў папраўках больш суровую адказнасць за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, у выніку якіх мелі месца цяжкія наступствы — напрыклад, прывялі да гібелі чалавека.

— Законапраект выклікаў вялікі рэзананс у грамадстве. Некаторыя лічаць, што ўнесеныя папраўкі парушаюць правы грамадзян на мірныя сходы, гарантаваныя як Канстытуцыяй Беларусі, так і базавымі нормамі міжнароднага права. Наколькі нормы новага Закона адпавядаюць прынцыпам і нормам міжнароднага права?

— Папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах ніякім чынам не падрываюць прынцыпаў міжнароднага права, якія рэгламентаваны Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Кожная дзяржава можа абмяжоўваць права на правядзенне масавых мерапрыемстваў вызначанымі патрабаваннямі ў мэтах забеспячэння бяспекі сваіх грамадзян. Што і зрабіла Рэспубліка Беларусь, калі прыняла закон аб масавых мерапрыемствах. Магу з упэўненасцю сказаць, што канстытуцыйнае права грамадзян на правядзенне мірных сходаў ніякім чынам не абмяжоўваецца. І тыя людзі, якія зараз скептычна ставяцца да новаўвядзенняў, з часам прыйдуць, перакананы, да выніку, што дзеянні заканадаўцы накіраваны перш за ўсё на забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя грамадзян, нашых дзяцей, у тым ліку і будучых удзельнікаў масавых мерапрыемстваў.

Надзея ДРЫЛА, фота аўтара.

У тэму

Ê Ігар ГАЛУБІЦКІ, начальнік упраўлення канстытуцыйнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі: <І>”Новаўвядзенні ў закон не павінны выклікаць насцярожанасці і непрыемных чаканняў з боку тых, хто праводзіў і праводзіць масавыя мерапрыемствы ў адпаведнасці з заканадаўствам. А вось тым, хто парушаў патрабаванні, варта непакоіцца”.

Ê Анатоль КУЛЯШОЎ, міністр унутраных спраў: “Папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах абсалютна своечасовыя. Яны скіраваны не на парушэнне правоў і свабод грамадзян, а на іх выразнае і няўхільнае выкананне”.

Ê Анатоль ГЛАЗ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі: “З усёй адказнасцю заяўляю, што беларускі закон аб масавых мерапрыемствах нічым не горшы за еўрапейскія і амерыканскія. А што тычыцца мер адказнасці, то наш закон калі не найбольш, то адзін з самых ліберальных. Нашых апанентаў не задавальняе, што чалавек, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаваныя паводзіны ці парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах, на працягу года не можа выступаць. Гэтая норма ўтрымліваецца практычна ў кожным заканадаўстве еўрапейскай краіны. Да прыкладу, заканадаўства ў ФРГ найбольш жорсткае і дакладнае. Там адмову можа атрымаць арганізатар правядзення масавага мерапрыемства проста таму, што ён нейкім чынам па сваёй лаяльнасці не задавальняе ўладу”.

Источник: Звязда

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Лукашенко перед делегатами ВНС – полная версия

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Очень важно сейчас не разрушить наше единство”. Первые слова Лукашенко в должности председателя ВНС

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко на ВНС: мы должны быть сильными, время выбрало нас

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: если не хотим сидеть в окопах, должны работать, в Год качества – сделать невозможное

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: чтобы сохранить статус сильной нации, белорусам надо становиться еще сильнее

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко: Беларусь и Россия – образец союза суверенных народов

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: попытки раздавить русских и белорусов мотивировали нас на восстановление былой мощи

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

24 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024