Высокі давер пачуццю

17 кастрычніка 2011 года. Якраз у гэты дзень адкрываўся другі з’езд Саюза пісьменнікаў Беларусі ў канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі. Я ў складзе дэлегацыі Магілёўшчыны сядзеў на сёмым радзе. Неўзабаве пасля аб’яўлення павесткі дня творчага форуму старшыня Саюза Мікалай Чаргінец назваў прзвішчы тых пісьменнікаў, якія не дажылі да з’езда, прапанаваў ушанаваць іх памяць хвілінаю маўчання. Усе ўсталі, усталявалася абсалютная цішыня. І кожны, напэўна, думаў аб тых, каго асабіста ведаў. Я міжволі змружыў вочы і адразу ўбачыў выяву постаці Рыгора Сакалоўскага — выдатнага журналіста, паэта, адначасова займаўшага пасады першага намесніка старшыні праўлення Саюза журналістаў краіны, старшыні Мінскай абласной пісьменніцкай арганізацыі.

Рыгора Васільевіча ведаў даўно. Яшчэ з таго часу, калі ён узначальваў газету “Во славу Родины” Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі. А калі перастаў існаваць СССР, змянілася і назва газеты. Армейскае выданне назвалі “Белорусская военная газета”. Але справа не ў гэтым, а ў тым, што палкоўнік Сакалоўскі, які скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча і рэдактарскі факультэт Ваенна-палітычнай акадэміі імя У.І. Леніна ў Маскве, рэдагаваў раней газету Віцебскай паветрана-дэсантнай дывізіі, з якой прайшоў скрозь полымя мяцежнага Афганістана, меў баявыя ўзнагароды, а пасля вываду нашых войскаў пачаў служыць у Мінску. Тут і застаўся, як пайшоў у запас, зняў вайсковую форму. На сваю родную Палтаўшчыну не паехаў, бо ўсім сэрцам палюбіў нашу Беларусь.

Сёлета я сустрэўся з Сакалоўскім напачатку мая, на міжнароднай выставе “СМІ ў Беларусі”. Ён узрадаваўся сустрэчы, моцна паціснуў руку, пацікавіўся справамі і запрасіў на 15 гадзін у Дом журналіста па вуліцы Сурганава, дзе планавалася штогадовае ўручэнне прэміі БСЖ “Залатое пяро” з нагоды Дня друку.

—    Ты пад’язджай, Мікола, да вызначанага часу, уручым прэміі, гэта нядоўга, а потым пасядзім па старому славянскаму звычаю, шчыра пагамонім, бо даўнавата ўжо мы не сустракаліся, — казаў ён.

Я нічога не абяцаў, але намер пад’ехаць меў. Толькі па пэўнай прычыне не атрымалася. І цяпер вельмі шкадую, што не прыняў Рыгоравага запрашэння.

У другі раз сустрэўся з ім 17 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы, куды прыехаў на міжнародны форум “Партнёрства ў імя будычыні”. Рыгор Васільевіч быў у добрым настроі, радасна павітаўся, нават не ўспамінаючы тую нашу майскую сустрэчу, і паведаміў, што сёння ў пятніцу працуе апошні дзень, а з панядзелка пачынаецца водпуск, таму паедзе адпачываць у Лепельскі санаторый для вайскоўцаў.

Я тады пажадаў яму добрага адпачынку, не ведаючы, што бачу гэтага каларытнага, добрага чалавека ў апошні раз. Не, у санаторый Рыгор Васільевіч з’ездзіў, вярнуўся дамоў на сваёй іншамарцы, а вечарам яму стала кепска. Жонка хацела было выклікаць “хуткую”, не дазволіў. Маўляў, з дарогі бывае, стаміўся ў летнюю спёку. Ды і як чалавек вайсковай загартоўкі, баявы афіцэр, ён умеў цярпець. А дарэмна. Варта было выклікаць “хуткую”. Цярпеў ажно да самой раніцы. Ранкам усё ж папрасіў жонку набраць па тэлефоне “03”, што тая і зрабіла імгненна. Імгненна прыбыла і “хуткая” за хворым чалавекам, але да бальніцы не давезла. Па дарозе той памёр.

Такія падрабязнасці я пачуў потым ад свайго калегі, які быў на пахаванні. Я ж пра  тое, што Сакалоўскі пайшоў з жыцця, даведаўся з рэспубліканскіх газет. Паэту споўніўся толькі 61 год.

Цяпер Рыгора Васільевіча няма, але засталіся ягоныя вершы, кнігі. Калі казаць шчыра, ягоныя паэтычныя зборнікі ў мае рукі чамусьці не траплялі. Тым болей з аўтографамі. Я яго аб гэтым не прасіў, бо не маю такой звычкі, а сам паэт, напэўна з-за сціпласці, мне іх не прапанаваў. І ўсё ж калі-нікалі, асабліва ў газеце “Рэспубліка”, бачыў Рыгоравы вершы, а то і нізкі вершаў, з задавальненнем чытаў, бо пісаліся яны чалавекам, прайшоўшым вялікую жыццёвую школу, бачыўшаму і перажыўшаму каханне, смерць таварышаў, іншыя катаклізмы.

Цяпер надта захацелася пачытаць хоць адзіны зборнік паэта. У нашых бібліятэках не аказалася ніводнай кнігі. Заказаў па міжбібліятэчнаму абанементу. З абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна даслалі зборнік “Доверясь чувству одному…” (украінец Сакалоўскі пісаў на рускай мове — М.Л.), які ўбачыў свет у сталічным выдавецтве “Літаратура і Мастацтва” ў 2010 годзе. Ах, з якім жа задавальненнем я чытаў змешчаныя ў ім творы, бо гэта была сапраўдная паэзія майстра мастацкага слова.

Пишу с натуры… так, чтоб получилось

Реальная картина бытия,

Чтоб в каждой строчке

жилкой теплой билась

Поэзия — избранница моя!

Такую выснову робіць паэт у другім вершы “Пишу…” з гэтага зборніка. А першы верш названы “Моя Родина”, які гаворыць сам за сябе.

Паэт усімі фібрамі душы любіць родны край, вёску, у якой нарадзіўся і вырас, яе людзей, аб чым і прызнаецца ў вершы “Земля святая…”

Отведать бы парного молока

И побродить бы босиком по саду,

Прислушиваясь, как шуми река

За голубой церковною оградой.

Чувств неостывших вовсе не деля

Ни с кем, побыть наедине с собою…

Святая материнская земля,

Где бы ни жил — она всегда со мною!

У лірычных вершах паэт скарыстоўвае такія параўнінні, такую вобразнасць, што сам адчуваеш і бачыш мастацкую карціну, якую ён малюе словамі.

До свиданья куст калины,

До свиданья дедов луг!

Как аккорды пианино

Грусть летящих птиц на юг.

У дорог застыли клены,

Оробев от ветерка,

Что шуршит в листве зеленой,

Охрой смазанной слегка.

Опечален в поле пахарь —

Скоро заморозков жди…

Туча, словно бы папаха,

У пригорка на груди.

А под вечер дождь нахлынув,

Пробежит, замедлит шаг…

В этой первой звездной стыни

Чуть печалится душа.

Ён любіў жыццё, любіў жанчын, пра якіх піша далікатна, паважліва, з захапленнем. Таму менавіта каханне да жанчыны апявае паэт у апошнім, безназоўным вершы зборніка.

…Покорила красотой,

Может, и не броской,

Не крикливой, но зато —

Весь твой Соколовский.

Сакалоўскі Рыгор Васільевіч, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча, сапраўдны палкоўнік, які, на вялікі жаль, пайшоў ў лепшы свет у росквіце творчых сіл і якога буду памятаць заўсёды.

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Быховского райисполкома Артем КОРОЛЬ

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024