Творчая дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі наведала Бялыніцкі і Шклоўскі раёны
10 лістапада ў Прыдруцкі край завітала дэлегацыя беларускіх літаратараў на чале са старшынёй грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалаем Чаргінцом. У складзе яе вядомыя творцы — Генадзь Пашкоў, Мікола Мятліцкі, Алесь Бадак, Уладзімір Дуктаў і іншыя. Іх хлебам-соллю сустрэлі бялынічане ў аграгарадку Вялікая Машчаніца.
Пісьменнікаў на Бялыніччыне чакала насычаная і разнастайная праграма. Яны наведаліся ў гімназію №1 райцэнтра, прынялі ўдзел у прэзентацыі краязнаўчага энцыклапедычнага даведніка “Бялыніччына”, пазнаёміліся з вопытам работы па развіцці вытворчай сферы вёскі і арганізацыі работы з насельніцтвам у СВК “Калгас “Радзіма”. Надалей пісьменнікі накіраваліся ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна.